Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аквізі́тар

(лац. acquisitor = набытчык)

агент транспартных або страхавых арганізацый, у абавязкі якога ўваходзіць залучэнне новых грузаў або страхаванняў.

аквізі́цыя

(лац. acquisitio)

1) залучэнне новых кліентаў, грузаў, страхаванняў аквізітарам;

2) скупка акцыянерам (групай акцыянераў) усіх акцый прадпрыемства, што азначае куплю гэтага прадпрыемства.

аквіле́гія

(н.-лац. aquilegia, ад лац. aqua = вада)

травяністая расліна сям. казяльцовых з буйнымі сінімі або фіялетавымі кветкамі, пашыраная ва ўмераных зонах; ворлікі.

аквіло́н

(гр. aquilo, -onis)

рэзкі паўночны вецер.