Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акантамарфі́ты

(н.-лац. acantomorphitae)

падгрупа выкапнёвых марскіх водарасцей або іх цыстаў з групы акрытархаў са сферычнай або эліпсападобнай абалонкай без грэбеняў, з простымі або разгалінаванымі вырастамі.

акантапа́накс

(н.-лац. acanthopanax)

кустовая расліна сям. араліевых з фіялетава-бурымі кветкамі ў шарападобных парасоніках, пашыраная ў Паўд.-Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

аканта́рыі

(н.-лац. acantharea)

атрад прасцейшых падкласа радыялярый, які аб’ядноўвае больш як 140 марскіх планктонных аднаклетачных жывёл з мінеральным шкілетам з сернакіслага стронцыю.

акантасаматы́ды

(н.-лац. acanthosomotidae)

сямейства насякомых атрада паўцвердакрылых; шкодзяць лісцевым дрэвам і кустам.

акантасфе́ра

(н.-лац. acanthosphaera)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. мікрактыніевых, якая трапляецца ў планктоне азёр і рэк.

акантацэфалало́гія

(ад акантацэфалы + -логія)

навука, якая вывучае паразітычных чарвей у арганізме рыб, птушак, млекакормячых.

акантацэфалёз

(ад акантацэфалы)

глісная хвароба жывёл, якая выклікаецца акантацэфаламі.

акантацэфа́лы

(ад гр. acantha = калючка + kephale = галава)

клас нематгельмінтаў, чэрві з вераценападобным целам даўжынёй ад 1 да 65 см, якія з’яўляюцца паразітамі рыб, птушак і млекакормячых; скрэбні.

аканто́ды

(н.-лац. acanthodei, ад гр. akantha = калючка)

група вымерлых акулападобных рыб, на плаўніках якіх, акрамя хваставых, былі моцныя калючыя шыпы; жылі ў палеазоі.

аканты́т

(ад гр. akantha = калючка)

мінерал класа сульфідаў жалезіста-чорнага колеру, сульфід серабра з групы аргентыту.