Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акуарыідо́зы

(ад акуарыіды)

інвазійныя хваробы (гельмінтозы) свойскіх і дзікіх птушак, якія выклікаюцца акуарыідамі.

акуарыі́ды

(н.-лац. acuariidæ)

сямейства гельмінтаў класа нематодаў, паразітуюць у страваводзе і страўніку свойскіх і дзікіх птушак.

акузаты́ў

[лац. (casus) accusativus]

лінгв. вінавальны склон.

аку́ла

(рус. акула, ад нарв. hákaal)

вялікая драпежная марская рыба з вераценападобным целам.

акулі́раваць

(ад лац. oculus = вока)

прышчэпліваць адну расліну вочкам другой расліны.

акуліро́ўка

(ад лац. oculus = вока)

спосаб вегетатыўнага размнажэння раслін, пры якім на дзічку прышчэпліваюць вочка культурнага гатунку.

акулі́ст

(фр. oculiste, ад лац. oculus = вока)

тое, што і афтальмолаг.

акультура́цыя

(англ. acculturation, ад лац. ad = да + cultura = асвета, развіццё)

працэс узаемаўплыву культур, успрымання адным народам культуры іншага народа.

акульты́зм

(ад лац. occultus = схаваны, тайны)

містычнае вучэнне, якое прызнае існаванне таямнічых, звышнатуральных сіл і магчымасць непасрэдных зносін з імі пры дапамозе магіі.

акуля́р

(лац. ocularis = вочны)

шкло ў аптычным прыборы, звернутае да вока назіральніка (напр. а. фотаапарата, а. мікраскопа).