Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэкстракарды́я

(ад лац. dexter, -tri = правы + -кардыя)

прыроджаная анамалія становішча сэрца, пры якой большая частка сэрца размешчана ў грудной клетцы з правага боку.

дэкстра́н

(англ. dextran, ад лац. dexter = правы)

арганічнае злучэнне класа поліцукрыдаў, утворанае рэшткамі глюкозы; выкарыстоўваецца як замяняльнік плазмы крыві, а таксама ў харчовай, тэкстыльнай і папяровай прамысловасці.

дэкстро́за

(ад лац. dexter = правы)

тое, што і глюкоза.

дэкстры́ны

(фр. dextrine, ад лац. dexter = правы)

арганічныя злучэнні класа поліцукрыдаў, прадукты гідролізу крухмалу; выкарыстоўваюцца ў тэкстыльнай, паліграфічнай і абутковай прамысловасці ў якасці клейкага рэчыва.

дэкуве́р

(фр. découvert = непакрыты)

розніца паміж ацэнкай маёмасці і страхавой сумай, што пакідаецца на рызыку страхавальніка.

дэкурыёны

(лац. decuriones)

вышэйшае саслоўнае італійскіх і правінцыяльных гарадоў Рымскай імперыі.

дэлабіяліза́цыя

(ад дэ- + -лабіялізацыя)

адсутнасць акруглення губ пры вымаўленні губных галосных.

дэламіна́цыя

(ад лац. delaminare = дзяліць на слаі)

адзін з шляхоў утварэння гаструлы, пры якім клеткі зародка дзеляцца ў напрамку, паралельным яго паверхні.

дэлафандыёз

(н.-лац. delafondiosis)

глісная хвароба коней, якая выклікаецца лічынкамі дэлафандыі.

дэлафа́ндыя

(н.-лац. delafondia)

гельмінт класа нематодаў, паразіт коней, мулаў, зебраў.