Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэцэмві́ры

(лац. decemviri)

калегія з дзесяці чалавек, якую ў Стараж. Рыме выбіралі для выканання спецыяльных дзяржаўных даручэнняў.

дэцэнтралізава́ць

(ад дэ- + цэнтралізаваць)

праводзіць дэцэнтралізацыю.

дэцэнтраліза́цыя

(ад дэ- + цэнтралізацыя)

1) сістэма кіравання, пры якой частка функцый цэнтральнай улады пераходзіць да мясцовых органаў;

2) адмена цэнтралізацыі.

дэцэнтра́цыя

(ад дэ- + цэнтр)

неадпаведнасць восей аптычных элементаў катадыяптрычнай сістэмы.

дэцэрэбра́цыя

(ад дэ- + лац. cerebrum = мозг)

метад даследавання рэфлекторнай дзейнасці прадаўгаватага і спіннога мозгу пры ізаляцыі іх ад уплыву кары вялікіх паўшар’яў пераразаннем стваловай часткі галаўнога мозга.