Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэсіліка́цыя

(ад дэ- + лац. silex, -licis = крэмень)

1) працэс выветрывання горных парод, звязаны з растварэннем і вынясеннем крэменязёму;

2) збядненне магмы крэменязёмам.

дэсінхраніза́цыя

(ад дэ- + сінхранізацыя)

замяшчэнне сінхронных высокаамплітудных патэнцыялаў на электраэнцэфалаграме больш хуткімі і нізкаамплітуднымі.

дэсквама́цыя

(лац. desquamatio, ад desquamare = знімаць луску)

1) мед. злушчванне клетак эпітэлію з паверхні органаў і тканак (лушчэнне скуры);

2) злушчванне паверхневага слою горных парод у выніку рэзкіх змен тэмпературы.

дэскры́птар

(п.-лац. descriptor, ад лац. describere = апісваць)

лексічная адзінка (слова, словазлучэнне) інфармацыйна-пошукавай мовы, што адпавядае пэўнаму паняццю.

дэскрыпты́ўны

(лац. descriptivus = апісальны)

лінгв. які апісвае сінхронны стан мовы па зададзенай праграме дыстрыбутыўным метадам.

дэскры́пцыя

(лац. descriptio = апісанне)

моўная канструкцыя, якая замяняе ўласную або агульную назву прадмета.

дэскурэ́нія

(н.-лац. descurainia)

травяністая расліна сям. крыжакветных з перыста-рассечаным лісцем і бледна-жоўтымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Еўразіі і Амерыцы на палях, лугах, ля дарог.

дэсмаге́н

(ад гр. desmos = звязка + -ген)

тое, што і пракамбій.

дэсмаго́ніум

(н.-лац. desmogonium)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. эўноцыевых, якая пашырана пераважна ў тропіках.

дэсмала́зы

(ад гр. desmos = звязка)

ферменты, якія расшчапляюць арганічныя злучэнні шляхам разрыву сувязей паміж атамамі вугляроду.