Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэрматаге́н

(ад дэрмата- + -ген)

знешні шчыльны пласт клетак утваральнай тканкі ў растучых кончыках каранёў і сцёблаў раслін.

дэрматаглі́фіка

(ад дэрмата- + гр. glypho = выразаю, гравірую)

навука, якая вывучае скурныя малюнкі далоняў і падэшваў; дадзеныя выкарыстоўваюцца ў крыміналістыцы, антрапалогіі, медыцыне.

дэрматазаано́зы

(ад дэрмата- + гр. zoon = жывёла)

хваробы скуры ў жывёл і чалавека, якія выклікаюцца жывёльнымі паразітамі.

дэрматакарпо́н

(н.-лац. dermatocarpon)

ліставаты сумчаты лішайнік сям. верукарыевых, які трапляецца на сухіх і часова залітых вадой камянях.

дэрматакра́ніум

(ад дэрмата- + с.-лац. cranium, ад гр. kranion = чэрап)

касцявое покрыва галавы пазваночных, утворанае скурнымі па паходжанню касцямі, што акружаюць звонку чэрап.

дэрматало́гія

(ад дэрмата- + -логія)

раздзел медыцыны, які вывучае будову, функцыі і хваробы скуры.

дэрматаміко́зы

(ад дэрмата- + мікозы)

хваробы скуры (парша, стрыгучы лішай і інш.), якія выклікаюцца дэрматаміцэтамі.

дэрматаміцэ́ты

(ад дэрмата- + -міцэты)

група мікраскапічных грыбкоў, якія паразітуюць у скуры чалавека і жывёл.

дэрматаміязі́т

(ад дэрмата + гр. mys, myos = мышца)

калагеноз з паражэннем скуры, мышцаў, нерваў, а таксама сэрца, нырак і інш.

дэрматафі́тыі

(ад дэрмата + гр. phyton = расліна)

грыбковыя хваробы скуры, валасоў і ногцяў жывёл і чалавека, якія выклікаюцца патагеннымі грыбамі.