Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэпарта́мент

(фр. département)

1) асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Францыі;

2) аддзел вышэйшай адміністрацыйнай або судовай установы ў Расійскай імперыі і шэрагу іншых краін;

3) назва ведамства, міністэрства ў некаторых дзяржавах;

дзяржаўны д. — міністэрства замежных спраў ЗША.

дэпарта́цыя

(лац. deportatio = вываз)

прымусовае выдварэнне непажаданай асобы за межы дзяржавы.

дэпатрыятыза́цыя

(ад дэ- + гр. patria = радзіма)

1) адмаўленне ад любові да радзімы, страта прывязанасці да яе;

2) ідэйны рух, накіраваны супраць патрыятычнага выхавання.

дэперсаналіза́цыя

(ад дэ- + персона)

захворванне псіхікі, якое характарызуецца пачуццём адчужэння ўласных думак, эмоцый, дзеянняў.

дэпе́ша

(фр. dépêche)

1) спешнае данясенне (дыпламатычнае, ваеннае і інш.);

2) уст. тое, што і тэлеграма.

дэпігмента́цыя

(ад дэ- + пігментацыя)

страта скурай нармальнай афарбоўкі, абумоўленая знікненнем пігменту.

дэпіля́цыя

(ад лац. depilare = пазбаўляць валасоў)

тое, што і эпіляцыя.

дэпо́

(фр. dépót)

1) будынак для стаянкі і рамонту паравозаў, вагонаў і інш. (напр. трамвайнае д.);

2) будынак для пажарных машын (пажарнае д.);

3) уст. склад;

4) фізіял. накапляльнік;

д. крыві — органы чалавека і жывёл (селязёнка, печань, скура), у якіх можа знаходзіцца значная колькасць крыві, што выключана з агульнай цыркуляцыі і можа ўключацца ў яе пры інтэнсіўнай фізічнай працы, недахопе кіслароду і інш.

дэполімерыза́цыя

(ад дэ- + полімерызацыя)

працэс распаду палімера.

дэпо́рт

(фр. déport)

скупка каштоўных папер з адначасовым продажам іх на пэўны тэрмін па ніжэйшаму курсу з мэтай спекуляцыі.