Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэнацыфіка́цыя

[ад дэ- + нацызм + -фікацыя]

выкараненне нацызму ў Германіі пасля другой сусветнай вайны.

дэнацыяналіза́цыя

(ад дэ- + нацыяналізацыя)

1) зварот раней нацыяналізаванай маёмасці былым яе гаспадарам;

2) страта нацыянальных асаблівасцей (мовы, культуры і інш.).

дэ́ндзі

(англ. dandy)

элегантна апрануты свецкі чалавек.

дэндра-

(гр. dendron = дрэва)

першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову «дрэва».

дэндрабіёнты

(ад дэндра- + біёнты)

арганізмы-насельнікі дрэвавага яруса расліннасці (птушкі, многія насякомыя, павукападобныя і іншыя групы беспазваночных).

дэндрагра́ма

(ад дэндра- + -грама)

графічнае адлюстраванне ў двухмернай праекцыі ступені падабенства аб’ектаў.

дэндрадо́хій

(н.-лац. dendrodochium)

недасканалы грыб сям. туберкулярыевых, які развіваецца на саломе і ржышчы зерневых і злакавых траў.

дэндракліматало́гія

(ад дэндра- + кліматалогія)

вывучэнне заканамернасцей утварэння гадавых слаёў дрэвавых парод для ўстанаўлення клімату ў мінулыя геалагічныя эпохі.

дэндрало́гія

(ад дэндра- + -логія)

раздзел батанікі, які вывучае дрэвы і кустовыя расліны.

дэндраме́трыя

(ад дэндра- + -метрыя)

частка лясной таксацыі, вызначэнне запасу драўніны ў лясах, аб’ёму лесаматэрыялаў, якія нарыхтоўваюцца, якасная ацэнка лесу.