Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэмакраты́чны

(гр. demokratikos)

1) заснаваны на дэмакратыі;

2) просты, народны.

дэмакра́тыя

(гр. demokratia)

1) форма дзяржавы, заснаваная на прызнанні народа крыніцай улады;

2) прынцып арганізацыі дзейнасці калектыву, заснаваны на раўнапраўным удзеле ўсіх яго членаў.

дэ́ман

(гр. daimon = бажаство, дух)

злы дух, нячыстая сіла, д’ябал у хрысціянскай міфалогіі.

дэманало́гія

(ад дэман + -логія)

вучэнне аб нячыстай сіле, злых духах, дэманах у радзе рэлігій.

дэманетыза́цыя

(фр. démonétisation)

пазбаўленне манеты функцыі грошай, зняцце яе з абароту ў афіцыйным парадку.

дэмані́зм

(ад дэман)

вера ў існаванне злых духаў, уласцівасць дэманічнага.

дэманстрава́ць

(лац. demonstrare)

1) прымаць удзел у дэманстрацыі 1;

2) паказваць што-н. публічна, наглядным спосабам (напр. д. дасягненні);

3) знарок падкрэсліваць, выстаўляць напаказ што-н. (напр. д. сваю зацікаўленасць).

дэманстра́нт

(лац. demonstrans, -ntis)

удзельнік дэманстрацыі 1.

дэманстра́тар

(лац. demonstrator)

той, хто паказвае, дэманструе што-н.

дэманстраты́ўны

(лац. demonstrativus = паказальны)

1) які выражае нязгоду з чым-н., пратэст супраць чаго-н.; задзірлівы, знарок падкрэслены (напр. д-ыя паводзіны, д. выхад са сходу);

2) які адцягвае ўвагу праціўніка ад рэальнага становішча ва ўмовах ваенных дзеянняў.