Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэзаміна́зы

(ад дэз- + аміны)

ферменты, якія каталізуюць гідралітычныя адшчапленні аміяку ад арганічных рэчываў.

дэзарганізава́ць

(фр. désorganiser)

унесці беспарадак у што-н., парушыць дысцыпліну, арганізаванасць (напр. д. работу).

дэзарганіза́тар

(фр. désorganisateur)

асоба, якая парушае парадак, дысцыпліну, уносіць дэзарганізацыю.

дэзарганіза́цыя

(фр. désorganisation)

разлад арганізацыі, парушэнне парадку, дысцыпліны, арганізаванасці (напр. д. вытворчасці).

дэзарыентава́ць

(фр. désorienter)

няправільна арыентаваць, уводзіць у зман (напр. д. праціўніка).

дэзарыента́цыя

(фр. désorientation)

1) страта правільнай арыентацыі, правільнага ўяўлення аб часе і прасторы;

2) увядзенне ў зман каго-н. шляхам памылковай, няправільнай інфармацыі.

дэзерці́р

(фр. déserteur)

1) той, хто ўцёк з ваеннай службы або ўхіліўся ад прызыву ў армію;

2) перан. асоба, якая ўхілілася ад выканання службовых або грамадскіх абавязкаў.

дэзерці́раваць

(ням. desertieren, ад фр. deserter)

ухіляцца ад воінскага абавязку, уцякаць з ваеннай службы.

дэзідэра́ты

(лац. desideratum = жаданне)

прадметы, неабходныя для папаўнення калекцыі, бібліятэкі, гербарыя і інш.

дэзінва́зія

(ад дэз- + інвазія)

комплекс мерапрыемстваў па знішчэнню ў навакольным асяроддзі зародкавых і лічынкавых форм узбуджальнікаў інвазійных хвароб жывёл, чалавека і раслін.