Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэгідрагеніза́цыя

(ад дэ- + гідрагенізацыя)

адшчапленне вадароду ад малекул хімічных злучэнняў.

дэгідра́зы

(ад дэ- + гр. hydor = вада)

ферменты, якія запавольваюць або паскараюць рэакцыі адшчаплення вады ад арганічных рэчываў у арганізмах.

дэгідра́тар

(ад дэ- + гр. hydor = вада)

апарат для выдалення вады з халадзільных і іншых прыстасаванняў.

дэгідрата́цыя

(ад дэ- + гідратацыя)

адшчапленне вады ад якога-н. рэчыва.

дэгляцыя́цыя

(ад дэ- + лац. glacies = лёд)

адступленне леднікоў.

дэгра́

(фр. degras, ад лац. de = з, ад + фр. gras = тлусты)

тлушчавы матэрыял, які выкарыстоўваецца ў скураной вытворчасці.

дэграда́цыя

(п.-лац. degradatio = знішчэнне)

паступовае пагаршэнне, страта ранейшых добрых якасцей, заняпад (напр. д-ыя глебы, д-ыя культуры).

дэградзі́раваць

(п.-лац. degradare)

паступова страчваць былыя добрыя якасці; прыходзіць у заняпад.

дэгрэ́сія

(лац. degressio)

1) спуск, падзенне;

2) прапарцыянальнае ападаткаванне са зніжэннем працэнтнай стаўкі для меншых даходаў.

дэгумава́ць

(ад дэ- + лац. gummi = камедзь, клей)

выдаляць клей з натуральнага шоўку кіпячэннем у растворы мыла.