Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

актапо́ды

(н.-лац. octopoda, ад гр. okto = восем + pus, podos = нага)

атрад марскіх драпежных галаваногіх малюскаў (цэфалаподаў) з мешкападобным целам і размешчанымі на галаве васьмю шчупальцамі; васьміногі, спруты (параўн. дэкаподы).

акта́эдр

(гр. oktaedron, ад okto = восем + edra = грані)

мат. цела, абмежаванае васьмю правільнымі трохвугольнікамі; васьміграннік.

актаэдры́т

(ад гр. oktoedros = васьмігранны)

тое, што і анатаз.

акто́граф

(ад акт + -граф)

прыбор для аўтаматычнага запісвання цыклу актыўнасці паддоследных жывёл.

акто́д

[ад лац. octo = восем + (электр)од]

электронная лямпа з васьмю электродамі (катодам, анодам і шасцю сеткамі).

актраі́раваць

(фр. octroyer)

надаць манаршым актам якія-н. правы, прывілеі, напр. канстытуцыю.

актруа́

(фр. octroi = наданне)

увозныя пошліны на карысць феадала або горада ў сярэдневяковай Францыі, а пазней зборы на сельскагаспадарчыя прадукты пры іх увозе.

актры́са

(фр. actrice, ад лац. actor = выканаўца)

артыстка, якая выконвае ролі ў тэатры і кіно.

актуаліза́цыя

(ад лац. actuahs = дзейны)

паварот да найбольш важнага, адпаведнага патрабаванням сучаснасці.

актуалі́зм

(ад лац. actualis = дзейны)

1) варыянт неагегельянства, распрацаваны італьянскім філосафам Д. Джэнціле;

2) параўнальна-гістарычны метад у геалогіі, які заключаецца ў вывучэнні мінулага праз пазнанне сучаснасці.