Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акралеі́н

(ад лац. acer, acris = востры + oleum = алей)

арганічнае злучэнне, бясколерная слёзатачывая вадкасць з рэзкім пахам.

акрамега́лія

(ад акра- + гр. megas, -alou = вялікі)

непрапарцыянальны, празмерны рост канечнасцей і касцей твару ў сувязі з парушэннем функцыі гіпофіза.

акрамелані́зм

(ад акра- + гр. melas = чорны)

разнавіднасць альбінізму, калі жывёліна не пазбаўлена цалкам пігменту — вушы, хвост, морда афарбаваны.

акрамо́ній

(н.-лац. acremonium)

недасканалы грыб сям. дэмацыевых, які развіваецца на раслінных, цэлюлозазмяшчальных субстратах, у глебе, на сене, гнілых яблыках, пашкоджаных клубнях бульбы, жывых раслінах і скуры чалавека і жывёл.

акрапета́льны

(ад гр. akron = вяршыня + лац. petere = імкнуцца)

накіраваны да вяршыні, напр. парадак распускання кветак у шэрагу суквеццяў (гронка, колас, шчыток).

акрасо́ма

(ад акра- + сома)

верхняя частка галоўкі сперматазоіда.

акратафо́р

(гр. akratophoros = пасудзіна для чыстага віна)

герметызаваны рэзервуар, які прымяняецца ў вытворчасці шампанскіх він.

акратэ́рый

(гр. akroterion)

скульптурнае ўпрыгожанне над вугламі франтона архітэктурнага збудавання.

акрафані́я

(ад акра- + -фанія)

складанаскарочаныя словы з пачатковых літар словазлучэння, якія чытаюцца не па назвах літар, а як звычайнае слова (напр. загс, нэп).

акрацыяно́з

(ад акра- + цыяноз)

сінюшная афарбоўка канечнасцей пераважна пры разладзе кровазвароту.