Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аквапла́н

(ад аква- + -план)

невялікі плыт, стоячы на якім і трымаючыся за буксірны канат самаходнага судна, спартсмен перамяшчаецца па вадзе.

аквары́стыка

(ад лац. aquarium = вадаём)

развядзенне жывёл і раслін у акварыумах.

аква́рыум

(лац. aquarium = вадаём)

1) штучны вадаём або шкляная пасудзіна з вадой для рыб, водных жывёл і раслін;

2) спецыяльная навуковая ўстанова, якая вывучае і дэманструе прадстаўнікоў марской і прэснаводнай фауны і флоры.

акварэлі́ст

(ад акварэль)

мастак, які піша акварэллю.

акварэ́ль

(іт. acquarella, ад лац. aqua = вада)

1) фарба, якая разбаўляецца вадой;

2) карціна, Малюнак, напісаныя такімі фарбамі.

аквато́рыя

[ад аква- + (тэры)торыя]

участак воднай паверхні ў моры або порце.

акваты́нта

(іт. acquatinta)

від гравюры, атрыманы шляхам траўлення кіслатой пакрытай тонкім слоем асфальту або каніфолі металічнай плацінкі, на якую іголкай нанесены малюнак.

акваты́пія

(ад аква- + -тыпія)

друкаванне малюнкаў вадзянымі (абястлушчанымі) фарбамі.

аквафо́рта

(іт. acquaforte)

тое, што і афорт.

акведу́к

(лац. aquaeductus)

збудаванне ў выглядзе моста для правядзення водаправодных труб праз глыбокі яр, раку, чыгунку.