Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

а́ксіс

(лац. axis)

млекакормячае сям. аленяў, якое водзіцца ў лясах Індыі і на востраве Шры-Ланка.

аксітацы́н

(ад аксі- + гр. tokos = нараджэнне)

гармон задняй часткі гіпофіза, які выклікае скарачэнне гладкай мускулатуры ўнутраных органаў (пераважна маткі).

аксітрыптафа́н

(ад аксі- + трыптафан)

араматычная амінакіслата, прамежкавы прадукт ператварэння трыптафану ў сератанін.

аксіяло́гія

(ад гр. aksios = каштоўны + -логія)

філасофскае вучэнне аб маральных, эстэтычных і іншых каштоўнасцях.

аксія́льны

(ад лац. axis = вось)

восевы.

аксіяма́тыка

(ад гр. aksiomatikos = выражаны ў аксіёмах)

сукупнасць аксіём, пакладзеных у аснову той або іншай навукі.

аксо́н

(гр. akson = вось)

адростак нервовай клеткі (нейрона), які праводзіць нервовы імпульс да органаў і іншых нервовых клетак.

аксо́н-рэфле́кс

(ад аксон + рэфлекс)

нервовая рэакцыя, якая адбываецца ў межах разгалінаванняў нервовага валакна без удзелу галаўнога і спіннога мозгу.

аксю́маран, аксі́маран

(гр. oksymoron = дасціпна-бязглуздае)

стылістычны прыём наўмыснага спалучэння семантычна процілеглых слоў, у выніку чаго ўзнікае новы сэнсавы змест (напр. гаючы боль, звонкая цішыня).

акт

(лац. actus)

1) аднаразовае праяўленне якой-н. дзейнасці, учынак, падзея (напр. гістарычны а., тэрарыстычны а.);

2) афіцыйны дакумент, які пацвярджае што-н.;

3) закончаная частка п’есы;

4) урачысты сход у навучальных установах.