аксі-
(
першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае прысутнасць кіслароду ў злучэннях або сумесях.
аксі-
(
першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае прысутнасць кіслароду ў злучэннях або сумесях.
аксіанілі́ны
(ад аксі- + анілін)
тое, што і амінафенолы.
аксібіёнты
[ад аксі(ген) + біёнты]
тое, што і аэробы.
аксігемаглабі́н
(ад аксі- + гемаглабін)
арганічнае рэчыва, якое ўтвараецца ў органах дыхання пры злучэнні гемаглабіну з кіслародам.
аксігемаме́трыя
[ад аксігема(глабін) + -метрыя]
фотаметрычны метад вымярэння ступені насычанасці артэрыяльнай крыві кіслародам.
аксігемо́метр
[ад аксігема(глабін) + -метр]
прыбор для вымярэння ступені насычанасці кіслародам артэрыяльнай крыві чалавека.
аксіге́н, аксіге́ніум
(
лацінская назва кіслароду, якая ўжываецца ў назвах яго злучэнняў, працэсаў з яго ўдзелам.
аксігена́зы
(ад аксіген)
ферменты класа аксідарэдуктазаў, якія каталізуюць далучэнне двух атамаў кіслароду да малекулы субстрату.
аксігена́тар
(ад аксіген)
апарат, які замяняе лёгкія ў час хірургічнай аперацыі.
аксігенатэрапі́я
(ад аксіген + тэрапія)
штучнае ўвядзенне кіслароду ў арганізм чалавека з лячэбнай мэтай.