Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэідэалагіза́цыя

(ад дэ- + ідэалогія)

вызваленне ад ідэалогіі, змяншэнне яе ролі ў жыцці грамадства.

дэі́зм

(н.-лац. deismus, ад лац. deus = бог)

рэлігійна-філасофскае вучэнне, якое лічыць бога тварцом свету, але адмаўляе яго ўмяшанне ў жыццё прыроды і грамадства (параўн. пантэізм, тэізм).

дэі́ст

(ад дэізм)

паслядоўнік дэізму.

дэ́ісус

(гр. deesis = маленне)

кампазіцыя ў старажытнарускім мастацтве, якая ўключае выяву Хрыста пасярэдзіне і павернутых да яго ў малітоўных позах Багародзіцы і Іаана Прадцечы.

дэй

(тур. dayi)

1) ганаровае званне ў янычарскіх войсках;

2) тытул правіцеля Алжыра ў 1671—1830 гг.

дэ́йдвуд

(англ. deadwood)

насавая або кармавая падводная частка судна ў месцы спалучэння кіля з фарштэўнем або ахтэрштэўнем.

дэ́йксіс

(гр. deiksis = указанне)

спасылка на асоб, прадметы або падзеі, якія маюць тыя ці іншыя адносіны да гаворчай асобы або моманту размовы.

дэйтала́кс

(ад гр. deuteros = другі + allaksis = абмен)

карэлятыўнае змяненне органа ў працэсе эвалюцыі ў выніку прыстасавання яго да іншых органаў.

дэйтамеры́т

(ад гр. deuteros = другі + meros = частка)

задняя частка цела грэгарын.

дэйтапла́зма

(ад гр. deuteros = другі + plasma = вылепленае, аформленае)

пажыўныя рэчывы (ліпіды, бялкі і інш.), якія змяшчаюцца ў яйцаклетцы жывёл і чалавека ў выглядзе зерняў або пласцінак, што часам зліваюцца ў суцэльную жаўтковую масу.