Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акмі́т

(ад гр. akme = вастрыё)

мінерал, бурая ігольчатая разнавіднасць эгірыну.

ако́рд

(іт. accordo = згода, сугучнасць)

1) спалучэнне некалькіх розных па вышыні музычных гукаў, якое ўспрымаецца як гукавое адзінства;

2) набор струн для смычковага або шчыпковага музычнага інструмента;

3) перан. дзеянне, якім што-н. завяршаецца.

ако́рдны

(ад іт. accordo = згода, сугучнасць)

які выконваецца паводле дагавору, здзельны;

а-ая аплата — плата, якая ўстанаўліваецца не за адпрацаваны час, а за аб’ём выкананай работы.

ако́рус

(н.-лац. acorus)

від аеру з сіметрычным ізумрудна-зялёным лісцем, пашыраны пераважна ў Японіі, дзе называецца японскім чаротам; на Беларусі вырошчвацца як акварыумная расліна; аер злакавы.

акр

(англ. acre)

зямельная мера ў Англіі і Паўн. Амерыцы, роўная 4 рудам, або 0,4047 га.

акра-

(гр. akros = крайні, самы аддалены, высокі)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці, «які адносіцца да канечнасцей, органаў, частак цела», «які адносіцца да вяршыні», «верхні».

акрабалі́сты

(ад гр. akrobolistes = стралкі)

старажытнагрэчаскія коннікі, узброеныя дроцікамі або лукамі і мячамі, якія не выкарыстоўвалі ні латаў, ні шчытоў.

акраба́т

(фр. acrobate, ад гр. akrobates = які лезе ўгору)

умелы гімнаст, звычайна цыркавы.

акрабаты́зм

(ад акрабатыка)

акрабатычны спорт у выкананні гімнастычных практыкаванняў.

акраба́тыка

(гр. akrobatikos = які лазіць угары)

1) від спорту, які ўключае скачкі, стойкі, піраміды і іншыя фізічныя практыкаванні; спартыўная а.;

2) від фізічных практыкаванняў накшталт гімнастычных;

3) жанр цыркавога і эстраднага мастацтва.