Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

«ТАШЫ́БА»,

«Тасіба» (англ. Toshiba, адна з буйнейшых кампаній па электроніцы ў Японіі. Утворана ў 1939, сучасная назва з 1978. Вырабляе цяжкія эл. машыны, быт. эл. абсталяванне, сродкі камунікацыі і аўдыя-, відэа- і камп’ютэрную тэхніку. Мае 30 філіялаў у Японіі, сумесныя прадпрыемствы ў многіх краінах свету.

т. 15, с. 466

ТАШЫ́ЗМ (ад франц. tache пляма),

інфармальнае мастацтва, плынь у заходнееўрапейскім абстракцыянізме 1950—60-х г. Ташысты стваралі карціны метадам «псіхічнай імправізацыі» (мазкі фарбы накладваліся на палатно хуткімі рухамі рукі без папярэдне абдуманага плана). Т. блізкі да амер. абстрактнага экспрэсіянізму, але адрозніваўся менш кідкай манерай узаемадзеяння плямы з палатном, большай лёгкасцю формы, увагай да колеру. Некат. карціны, выкананыя ў гэтай манеры, асацыіруюцца з прыроднымі з’явамі: воднымі стыхіямі, горнымі ландшафтамі, рухамі атмасферы, аб’ектамі мікрасвету, адлюстраванымі на фотаздымках. Сярод найб. значных прадстаўнікоў Т.: Ж.​Мацьё, Г.​Гартунг, П.​Сулаж, Ж.​Базен (Францыя), Э.​Ведова (Італія), А.​Іорн (Данія).

т. 15, с. 466

ТАЭКВАНДО́, тэквандо, тхэквандо [англ. tack wondo ад кар. таэ (тэ) — літар. — удар нагой + кван — удар рукой + до — шлях], від спарт. барацьбы, адзін з відаў усх. адзінаборстваў. Сутнасць паядынку — адбіць атаку праціўніка пры дапамозе рук і ног; мэта — нанесці саперніку найб. колькасць заліковых удараў. Паядынак адбываецца на пляцоўцы 12 × 12 м, складаецца з 3 раундаў па 3 мін. Спартсмены падзяляюцца на 8 вагавых катэгорый.

Як від адзінаборстваў узнік у Карэі каля 2 тыс. г. назад, як від спорту склаўся ў 1950-х г.: тэрмін «Т.» з’явіўся ў 1955. Сусв. федэрацыя Т. засн. ў 1973, аб’ядноўвае 47 краін (2002). Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1973; жанчыны ўдзельнічаюць з 1987. Найб. развіта ў краінах Еўропы, Паўд.-Усх. Азіі, Паўн. Амерыкі.

На Беларусі секцыі Т. з’явіліся ў пач. 1980-х г. Федэрацыя Т. краіны прынята ў еўрап. федэрацыю ў 2000. Нац. зборная каманда Беларусі на XV чэмпіянаце свету (2002, Карэя) заняла 8-е агульнакаманднае месца; мужчынская каманда — бронз. прызёр IX чэмпіянату Еўропы (2000). Сярод бел. спартсменаў найб. вызначыліся прызёры чэмпіянатаў свету: М.​Жураўская і А.​Чарняўская (2001, 2002); Еўропы: М.​Зыгмантовіч, І.​Рамашкевіч (1994), Ю Сухавіцкая (1998), А.​Макараў, В.​Міхельсон, К.​Шуша (2000) і інш.

т. 15, с. 466

ТАЮА́НЬ,

горад на Пн Кітая, на р. Фыньхэ (бас. Хуанхэ). Адзін з найстараж. гарадоў Кітая. Адм. ц. прав. Шаньсі. Больш за 2 млн. ж; (2001). Трансп. вузел і буйны прамысл. цэнтр. Прам-сць: чорная металургія, цяжкае машынабудаванне, хім., ваен., лёгкая. Арх. помнікі: храмавы комплекс Цзіньцы (першыя будынкі — 6 ст., да 17 ст. пабудавана больш за 300 храмаў, павільёнаў, залаў, альтанак, мастоў); у цэнтры — драўляны храм Шэнмудзянь (1023—31). Паблізу Т. — пячорны храм на гары Цяньлуншань (засн. ў 6 ст.). У наваколлі Т. здабыча кам. вугалю, жал. руды, вапнякоў.

т. 15, с. 467

ТАЯ́КІНА Таццяна Аляксееўна (н. 12.1.1951, Кіеў),

украінская артыстка балета. Нар. арт. СССР (1980). Скончыла Кіеўскае харэагр. вучылішча (1969). З 1967 ва Украінскім т-ры оперы і балета імя Т.​Шаўчэнкі. Яе танец адметны віртуознасцю, класічнай чысцінёй ліній. Выканаўца вядучых партый класічнага і сучаснага рэпертуару: Адэта — Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.​Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), Жызэль («Жызэль» А.​Адана), Маўка («Лясная песня» М.​Скарульскага) і інш. Дзярж. прэмія Украіны імя Шаўчэнкі 1986.

І.​Л.​Чэбан.

т. 15, с. 467

ТАЯ́МА,

горад у Японіі, на З цэнтр. часткі в-ва Хонсю. Адм. ц. аднайм. прэфектуры. Каля 350 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Японскім моры. Аэрапорт. Прам-сць: каляровая і чорная металургія, нафтахім., маш.-буд., тэкст., фармацэўтычная, цэлюлозна-папяровая, суднабудаўнічая. Ун-т.

т. 15, с. 467