ТАЯ́КІНА Таццяна Аляксееўна (н. 12.1.1951, Кіеў),

украінская артыстка балета. Нар. арт. СССР (1980). Скончыла Кіеўскае харэагр. вучылішча (1969). З 1967 ва Украінскім т-ры оперы і балета імя Т.​Шаўчэнкі. Яе танец адметны віртуознасцю, класічнай чысцінёй ліній. Выканаўца вядучых партый класічнага і сучаснага рэпертуару: Адэта — Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.​Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), Жызэль («Жызэль» А.​Адана), Маўка («Лясная песня» М.​Скарульскага) і інш. Дзярж. прэмія Украіны імя Шаўчэнкі 1986.

І.​Л.​Чэбан.

т. 15, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)