ТАКСАНО́МІЯ (ад грэч. taxis размяшчэнне, строй, парадак + nomos закон),
тэорыя і практыка класіфікацыі і сістэматызацыі складанаарганізаваных абласцей рэчаіснасці; раздзел сістэматыкі. Тэрмін прапанаваны ў 1813 швейц. батанікам А.П.Дэкандолем. Асн. задача Т. — стварэнне рацыянальнага вучэння аб таксанамічных катэгорыях (рангах) і іх супадначалення (іерархіі), якое дазваляе пабудаваць прыродную класіфікацыю арганізмаў. Т. дае магчымасць адначасова ўлічваць вял. колькасць розных прыкмет. Т., сістэматыка і класіфікацыя звязаны паміж сабой, іх значэнні часта перакрываюцца.
род паразітычных прасцейшых атр. какцыдый кл. спаравікоў. 1 від — Т. гондзіі (T. gondii). Паразіт млекакормячых жывёл, птушак і чалавека (канчатковыя гаспадары); узбуджальнік таксаплазмозу.
Даўж. 4—8, шыр. 2—4 мкм. Вегетатыўная форма рухомая, паўмесяцападобная. Жыццёвы цыкл характарызуецца чаргаваннем бясполага размнажэння (шызаганія) шляхам дзяленняў з утварэннем цыст, псеўдацыст і палавога працэсу (гаметаганія). Развіццё з удзелам прамежкавых гаспадароў — больш за 180 відаў свойскіх і дзікіх жывёл. У млекакормячых і чалавека Т. можа перадавацца і праз плацэнту.
Цыкл развіцця і спосабы заражэння таксаплазмай: 1 — кошка-гаспадар, дзе праходзіць шызаганія і стадыя палавога цыкла; 2—4 — паслядоўныя стадыі развіцця аацысты; 5—6 — мышы-гаспадары, у якіх адбываецца дадатковае бясполае размнажэнне; 7 — унутрывантробнае заражэнне мышэй.
прыродна-ачаговая хвароба чалавека і жывёл (больш за 180 відаў) з групы заанозаў. Выклікаецца ўнутрыклетачным паразітам з роду таксаплазма. Пры вострым цячэнні характарызуецца комплексам нерв. з’яў, паталогіяй цяжарнасці і родаў.
Інфекцыя перадаецца чалавеку (часцей ад сабак, катоў) паветрана-кропельным шляхам. праз стрававальную сістэму. трансплацэнтарна і інш. Бывае Т. набыты і прыроджаны. Пры набытым Т. назіраюцца страта апетыту. слабасць. субфебрыльная (37,5 °C) т-ра. Прыроджаны вядзе да пашкоджання галаўнога мозга і запалення сасудзістай і сятчатай сеткавай* абалонак вачэй, да гібелі плода і нованароджанага, пачварнасці. затрымкі развіцця і інш. Лячэнне тэрапеўтычнае.
комплекс тэхн. мерапрыемстваў з мэтай вызначэння, уліку і ацэнкі колькасных і якасных характарыстык лясных рэсурсаў. Асн. работы па Т.л. — перыядычнае лесаўпарадкаванне. Уключае метады і тэхналогіі вымярэння і мадэліравання асн. аб’ектаў уліку (лесапрадукцыі, асобных дрэў і іх сукупнасцей, лясных масіваў і інш.), для якіх з дапамогай таксацыйных паказчыкаў (запас і прырост пасадак, сартыментная структура і інш.) складаецца таксацыйнае апісанне. Пры Т.л. ацэньваюцца і інш. лясныя прадукты (ігліца, лісце, ягады, грыбы, лек. і тэхн. сыравіна). Неабходна для рацыянальнага планавання і правядзення лесагасп. дзейнасці. аховы прыроды.
стандартны аўтамабіль з пэўнымі адрозненнямі (афарбоўка кузава, каляровы ліхтар, лічыльнік і інш.), прызначаны для перавозкі пасажыраў і грузаў з аплатай праезду паводле паказанняў лічыльніка. Упершыню Т. з’явіліся ў Лондане ў 1903, у Пецярбургу — 1907, у Мінску — у 1912. Па вызначаных маршрутах з пэўнымі інтэрваламі ад’езду з канцавых пунктаў і адначасовай аплатай за праезд ездзяць т. зв. маршрутныя Т.
выраб чучал жывёл. Скуру жывёлы напаўняюць мяккім матэрыялам (пакуллем, ватай) або нацягваюць яе на гатовую цвёрдую мадэль жывёлы. На Беларусі Т. займаюцца ў запаведніках, запаведна-паляўнічых гаспадарках, музеях і інш.
навука пра ўласцівасці ядаў механізм іх дзеяння на арганізм, сутнасць выкліканага імі паталаг. працэсу (атручэння), метады яго лячэння і магчымасці ўжывання атрутных рэчываў у біялогіі і медыцыне. Адрозніваюць агульную і прыватную Т. Раздзелы Т.: клінічная, прамысл., с.-г., харч., судовая, радыяцыйная, ваен., авіяцыйна-касм. і інш. Цесна звязана з фармакалогіяй, паталаг. фізіялогіяй, эксперым. тэрапіяй. Метады даследавання: хім., біяхім., гістахім., цытахім. і інш.
Як навука ўзнікла ў сярэдзіне 19 ст. Заснавальнік Т. ў Расіі Я.В.Пелікан. На Беларусі даследаванні па Т. вядуцца з 1940-х г. у мед., вет., с.-г.ВНУ, Бел.н.-д.сан.-гігіенічным ін-це. Вывучаны таксікалагічныя ўласцівасці фосфарна-арганічных злучэнняў, распрацаваны сродкі эксперым. тэрапіі, рэкамендацыі па бяспецы, даследаваны таксічныя ўласцівасці новых палімераў, дэзінфектантаў і інш.хім. рэчываў, якія выкарыстоўваюць у прам-сці і сельскай гаспадарцы.
цяга да пастаяннага прыёму таксічных рэчываў. Да Т. адносіцца алкагалізм, паталаг. станы, выкліканыя ўдыханнем лятучых таксічных рэчываў (напр., сінт. кляёў, фарбаў і інш.). Суправаджаецца развіццём хранічнай інтаксікацыі. Выклікае кароткачасовую эйфарыю, прыводзіць да псіхічных і саматычных парушэнняў (расстройствы дзейнасці сардэчна-сасудзістай сістэмы, печані, нырак і інш.), сац. дэградацыі асобы.