ТАКСІКАЛО́ГІЯ (ад грэч. toxikon яд + ...логія),

навука пра ўласцівасці ядаў механізм іх дзеяння на арганізм, сутнасць выкліканага імі паталаг. працэсу (атручэння), метады яго лячэння і магчымасці ўжывання атрутных рэчываў у біялогіі і медыцыне. Адрозніваюць агульную і прыватную Т. Раздзелы Т.: клінічная, прамысл., с.-г., харч., судовая, радыяцыйная, ваен., авіяцыйна-касм. і інш. Цесна звязана з фармакалогіяй, паталаг. фізіялогіяй, эксперым. тэрапіяй. Метады даследавання: хім., біяхім., гістахім., цытахім. і інш.

Як навука ўзнікла ў сярэдзіне 19 ст. Заснавальнік Т. ў Расіі Я.​В.​Пелікан. На Беларусі даследаванні па Т. вядуцца з 1940-х г. у мед., вет., с.-г. ВНУ, Бел. н.-д. сан.-гігіенічным ін-це. Вывучаны таксікалагічныя ўласцівасці фосфарна-арганічных злучэнняў, распрацаваны сродкі эксперым. тэрапіі, рэкамендацыі па бяспецы, даследаваны таксічныя ўласцівасці новых палімераў, дэзінфектантаў і інш. хім. рэчываў, якія выкарыстоўваюць у прам-сці і сельскай гаспадарцы.

т. 15, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)