ТАКСАПЛА́ЗМА (Toxoplasma),

род паразітычных прасцейшых атр. какцыдый кл. спаравікоў. 1 від — Т. гондзіі (T. gondii). Паразіт млекакормячых жывёл, птушак і чалавека (канчатковыя гаспадары); узбуджальнік таксаплазмозу.

Даўж. 4—8, шыр. 2—4 мкм. Вегетатыўная форма рухомая, паўмесяцападобная. Жыццёвы цыкл характарызуецца чаргаваннем бясполага размнажэння (шызаганія) шляхам дзяленняў з утварэннем цыст, псеўдацыст і палавога працэсу (гаметаганія). Развіццё з удзелам прамежкавых гаспадароў — больш за 180 відаў свойскіх і дзікіх жывёл. У млекакормячых і чалавека Т. можа перадавацца і праз плацэнту.

Цыкл развіцця і спосабы заражэння таксаплазмай: 1 — кошка-гаспадар, дзе праходзіць шызаганія і стадыя палавога цыкла; 2—4 — паслядоўныя стадыі развіцця аацысты; 5—6 — мышы-гаспадары, у якіх адбываецца дадатковае бясполае размнажэнне; 7 — унутрывантробнае заражэнне мышэй.

т. 15, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)