горад у Кітаі, на ПдЗ в-ва Тайвань. Адміністрацыйна ўключае аванпорт Аньпін. 705,6 тыс.ж. (2000). Трансп. вузел. Гандл.-прамысл. цэнтр развітога с.-г. раёна (цукр. трыснёг, рыс). Прам-сць: цукр., хім., тэкстыльная. Паблізу здабыча каменнай солі.
паводле Евангелляў, апошняя сумесная трапеза Ісуса Хрыста і дванаццаці апосталаў у Іерусаліме напярэдадні «перадвелікоднай пятніцы», распяцця Хрыста на крыжы і яго смерці. У час святочнай вячэры, прыгатаванай вучнямі (апосталамі), Хрыстос прадказаў, што адзін з іх (Іуда Іскарыёт) здрадзіць яму. Надламаўшы хлеб, Ісус даў яго з’есці вучням са словамі: «гэта ёсць цела маё», потым даў ім папіць з кубка з віном, кажучы: «гэта ёсць кроў мая Новага Запавету, якая за многіх праліваецца». Ён завяшчаў вучням і надалей рабіць так, як успамін пра яго, уводзячы тым самым адно з таінстваў хрысц. царквы — прычасце (еўхарыстыю).
цэнтральная следчая і суд. па паліт. справах дзярж. ўстанова ў Расіі 18 ст.Засн.Пятром I у лют. 1718 у Маскве як часовая надзвычайная камісія па справе царэвіча Аляксея Пятровіча. З сак. 1718 у Пецярбургу (да 1723 філіял у Маскве), дзе набыла пастаянны характар. Разглядала найважнейшыя паліт. справы: замахі на цара і вышэйшых саноўнікаў, спробы паліт. пераваротаў, дзярж. здрада, шпіянаж. буйныя казнакрадствы і хабарніцтвы, антыўрадавыя паўстанні, раскольніцтва і інш. Падпарадкоўвалася асабіста цару і часткова Сенату. Складалася з установы (2—4 «міністры», ці суддзі, з якіх адзін — П.А.Талстой — лічыўся гал. начальнікам) і ўласна канцылярыі (2—4 канцылярысты і 4—6 падканцылярыстаў і капіістаў). Прыгаворы «міністраў» зацвярджаў цар, часам і сенат. Следства суправаджалася катаваннямі. Т.к. скасавана Кацярынай I (указ ад 8.6.1726), функцыі перайшлі да Праабражэнскага прыказа (1695—1729, таксама орган паліт. вышуку і суда) і Вярхоўнага тайнага савета. У 1731 адноўлена пад назвай Канцылярыя тайных і вышуковых спраў (або проста Т.к.), якую скасаваў Пётр III указам ад 23.2.1762.
Літ.:
Рууд Ч., Степанов С. Фонтанка. 16: Политич. сыск при царях. М., 1993.
цэнтральная следчая і суд. па паліт. справах дзярж. ўстанова ў Расіі ў 1762—1801. Створана Кацярынай II пры 1-м дэпартаменце Сената замест скасаванай у лют. 1762 Канцылярыі тайных і вышуковых спраў (Тайнай канцылярыі). Знаходзілася ў Петрапаўлаўскай крэпасці Пецярбурга, мела кантору ў Маскве (на Лубянцы). Т.э. афіцыйна ўзначальваў ген.-пракурор Сената, яго памочнікам і фактычным кіраўніком спраў быў обер-сакратар (у 1762—93 вядомы сваёй жорсткасцю С.І.Шашкоўскі). Т.э. праводзіла следствы і суды па важных паліт. справах для разгляду найб. значных з іх (спроба падпаручніка В.Я.Міровіча вызваліць са зняволення б. імператара Івана VI у 1764, маскоўскі бунт 1771, справы Е.І.Пугачова, А.М.Радзішчава, І.Касцюшкі і інш.). Пры Т.э. ствараліся часовыя следчыя камісіі. Следства часта суправаджалася катаваннямі. Т.э. скасавана Аляксандрам I 14.4.1801.
Літ.:
Рууд Ч. Степанов С.Фонтанка, 16: Политич. сыск при царях. М., 1993.
адно з канстытуцыйных правоў чалавека. Уключае недатыкальнасць усіх відаў паштова-тэлеграфных адпраўленняў (лістоў, тэлеграм, пасылак, пераводаў), тэлефонных размоў і інш. паведамленняў, забарону ўскрываць, знаёміцца і выдаваць змест карэспандэнцыі. Абмежаванне Т.п. дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам (у інтарэсах барацьбы са злачыннасцю, забеспячэння дзярж. бяспекі). Т.п. ў Рэспубліцы Беларусь гарантуецца арт. 28 Канстытуцыі.
род кветкавых раслін сям. архідных. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 2 віды Т.: сэрцападобны (L. cordata) і яйцападобны (L. ovata), занесеныя ў Чырв. кнігу. Трапляюцца ў вільготных і забалочаных лясах, на ўскрайках балот, нізінных лугах.
Шматгадовыя карэнішчавыя травы. Лісце супраціўнае, рознай формы. Кветкі дробныя, зеленаватыя ці жаўтаватыя, у верхавінкавых гронках. Плод — каробачка. Лек. расліны.
ТА́ЙНІКАЎ Уладзімір Іванавіч (н. 23.6.1959, в. Худава Крупскага р-на Мінскай вобл.),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ; дыстанцыі 500 і 1000 м). Засл. майстар спорту СССР (1978). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1981). З 1998 прэзідэнт Федэрацыі веславання на байдарках і каноэ Мінскай вобл., з 2002 дырэктар вучэбна-спарт. базы Бел.дзярж. акадэміі фіз. культуры. Чэмпіён свету сярод юніёраў (1977) на байдарцы-адзіночцы і байдарцы-чацвёрцы. Чэмпіён свету (1978), сярэбраны прызёр (1979), бронз. прызёр (1978, 1979). Чэмпіён СССР (1977, 1978, 1979, 1980).
горад у Вялікабрытаніі, на ПнУ Англіі, у канурбацыі Тайнсайд. Каля 100 тыс.ж. (2001). Рыбалавецкі порт на Паўночным м., каля вусця р. Тайн. Прам-сць: маш.буд., хім., дрэваапр., харч., швейная. Клімат. курорт.
умоўныя мовы, традыцыйная назва групы жаргонаў (гл.Арго), для якіх уласціва канспіратыўная функцыя, звязаная з імкненнем носьбітаў утаіць сакрэты сваёй вытворчай і інш. дзейнасці. Т.м. былі знакамі прыналежнасці да карпарацыі і свайго роду калект. гульнёй. Напр., лемезень (мова дрыбінскіх шапавалаў на Беларусі), афеня (мова бадзяг-гандляроў у Расіі), ротвелш (мова жабракоў у Германіі) і інш. Т.м. фактычна не маюць уласнай граматыкі (у адрозненне ад тэр. дыялектаў, але вылучаюцца адметнасцю лексікі, часткова запазычанай з самых розных моў, часткова ўтворанай штучна. Т.м. вывучаюць сацыялінгвістыка, сацыялогія, дыялекталогія, этымалогія.
Літ.:
Бондалетов В.Д. Условные языки русских ремесленников и торговцев. Вып. 1. Рязань, 1974.