род кветкавых раслін сям. архідных. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 2 віды Т.: сэрцападобны (L. cordata) і яйцападобны (L. ovata), занесеныя ў Чырв. кнігу. Трапляюцца ў вільготных і забалочаных лясах, на ўскрайках балот, нізінных лугах.
Шматгадовыя карэнішчавыя травы. Лісце супраціўнае, рознай формы. Кветкі дробныя, зеленаватыя ці жаўтаватыя, у верхавінкавых гронках. Плод — каробачка. Лек. расліны.