ТА́ЙНІКАЎ Уладзімір Іванавіч (н. 23.6.1959, в. Худава Крупскага р-на Мінскай вобл.),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ; дыстанцыі 500 і 1000 м). Засл. майстар спорту СССР (1978). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1981). З 1998 прэзідэнт Федэрацыі веславання на байдарках і каноэ Мінскай вобл., з 2002 дырэктар вучэбна-спарт. базы Бел. дзярж. акадэміі фіз. культуры. Чэмпіён свету сярод юніёраў (1977) на байдарцы-адзіночцы і байдарцы-чацвёрцы. Чэмпіён свету (1978), сярэбраны прызёр (1979), бронз. прызёр (1978, 1979). Чэмпіён СССР (1977, 1978, 1979, 1980).
т. 15, с. 390
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)