аперацыя па падрыве чыг. моста цераз р. Талька каля аднайм.чыг. станцыі Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. на лініі Мінск—Асіповічы 9 кастр. ў Вял.Айч. вайну. Гарнізон аховы моста (каля 40 чал.) быў умацаваны 4 дзотамі, гарматай, 2 станковымі і 3 ручнымі кулямётамі; гарнізон на станцыі налічваў каля 300 чал., меў тэлеф. сувязь. Аперацыю праводзілі партыз. атрады (140 партызан) «Полымя» (камандзір Я.Ф.Філіпскіх) і імя Сталіна (У.А.Ціхаміраў) з дапамогай падпольшчыкаў ст. Талька. Увечары 8 кастр. партызаны перакрылі шляхі падыходу падмацаванняў праціўніка да моста, замініравалі чыг. пуці да ст. Талька, адначасова напалі на ахову моста і чыг. станцыі. Пасля здзяйснення аперацыі партызаны з трафеямі арганізавана адышлі. У выніку аперацыі рух паяздоў спынены на 12 сутак.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990.
ТА́ЛЬКА-ГРЫНЦЭ́ВІЧ Юльян Дамінікавіч (18.8.1850, б. маёнтак Рукшаны, Каўнаскі пав., Літва — 26.4.1936),
антраполаг, этнограф. Чл. Польскай акадэміі навук у Кракаве. Скончыў Кіеўскі ун-т (1876). У 1878—91 працаваў урачом на Украіне. У 1894—1908 узначальваў музей Троіцка-Кяхцінскага аддз.Рус.геагр.т-ва. З 1908 праф. антрапалогіі Ягелонскага ун-та ў Кракаве. У 1911 арганізаваў кафедру антрапалогіі ў Віленскім ун-це. Аўтар прац па гігіене, антрапалогіі, этнаграфіі і археалогіі. Вывучаў фізічны тып стараж.-ўсх. славян, у т. л. беларусаў.
Тв.:
К антропологии народностей Литвы и Белоруссии. СПб., 1894;
французскі акцёр, педагог. Скончыў Каралеўскую школу дэкламацыі і спеваў у Парыжы. У 1787—91, з 1799 у т-ры «Камеды Франсэз» у Парыжы, у 1791—99 удзельнічаў у стварэнні і рабоце «Тэатра Рэспублікі». З 1806 праф.драм. класа Парыжскай кансерваторыі. Акцёр класіцысцкай трагедыі. Мастацтву характэрны ідэалізацыя і манументальнасць вобразаў у спалучэнні з вял. эмацыянальнасцю. Выступаў пераважна ў тагачасным рэпертуары, з пач. 19 ст. — у трагедыях У.Шэкспіра: Макбет, Атэла, Гамлет (аднайм. п’есы). Рэфарматар сцэн. касцюма і грыму. Аўтар тэатр. мемуараў (1931).
індзейскі народ моўнай групы наўа. У 8 ст.н.э. Т. ўварваліся з Пн у Цэнтр. Мексіку і ў 9 ст. стварылі дзяржаву са сталіцай у Талане (цяпер Тула), якая ахоплівала б.ч.Цэнтр. Мексікі. Стварылі высокаразвітую культуру. У 10 ст. Т. падпарадкавалі народ майя на п-ве Юкатан, у выніку чаго ўзнікла змешаная майя-тальтэкская культура. Уварванне ў канцы 12 ст. плямён чымекаў знішчыла дзяржаву Т., але іх культ. традыцыі зрабілі вял. ўплыў на далейшае развіццё культуры народаў Мексікі, у т. л.ацтэкаў.
армянскі спявак (тэнар, потым барытон). Нар.арт. Арменіі (1939). Вучыўся ў Петраградскай кансерваторыі (1916—18). Выступаў у оперных і аперэтачных трупах, ашугскіх ансамблях (часам іх арганізатар). Адзін з заснавальнікаў армянскіх т-ра оперы і балета (1933; да 1954 яго саліст), т-рамуз. камедыі (1942). Адзін з вядучых выканаўцаў партый у нац. оперным рэпертуары: Аршак («Аршак II» Т.Чухаджана), Саро («Ануш» А.Тыграняна) і інш., а таксама нар., гусанскіх і ашугскіх песень. Складальнік і рэдактар (з М.Агаянам) зб-каў песень Саят-Навы (1946, 2-е выд. 1963) і Джывані (1955).
Аўтар успамінаў «Падзеі, асобы, думы» (1973). Дзярж. прэмія СССР 1946.
ТАЛЬЯ́ЦІ (Togliatti) Пальміра (26.3.1893, г. Генуя, Італія —21.8.1964),
італьянскі паліт. і дзярж. дзеяч, дзеяч італьян. і міжнар.камуніст. руху. Паводле адукацыі юрыст. Скончыў Турынскі ун-т (1915). Чл.Італьян.камуніст. партыі з моманту заснавання (1921), з 1926 яе ген. сакратар. Неаднаразова быў арыштаваны фаш. ўладамі Італіі. У 1926—44 у эміграцыі. З 1924 чл., з 1935 сакратар Выканкома Камуністычнага Інтэрнацыянала. У 1937—39 упаўнаважаны Выканкома Камінтэрна па аказанні дапамогі рэсп. ўраду Іспаніі ў вайне супраць франкісцкіх мяцежнікаў і італа-герм. інтэрвентаў (гл.Іспанская рэвалюцыя 1931—39). Міністр без партфеля, міністр юстыцыі, нам. прэм’ер-міністра ў італьян. урадах 1944—46. Удзельнік распрацоўкі рэсп. канстытуцыі Італіі (1947). Дэп. парламента з 1948. Працы па тэорыі і практыцы рабочага руху і інш. У гонар Т. названы г.Тальяці ў Самарскай вобл. (да 1964 Стаўрапаль).
горад, цэнтр Стаўрапольскага р-на ў Самарскай вобл. Расіі. Засн. ў 1737 як крэпасць Стаўрапаль. Горад з 1780. Перайменаваны ў гонар П.Тальяці (1964). 723 тыс.ж. (2000). Порт на р. Волга (Куйбышаўскае вадасх.). Чыг. станцыя. Найбуйн. ў Расіі цэнтр вытв-сці легкавых аўтамабіляў. Прам-сць: машынабудаванне і металаапр. (гал. прадпрыемства АТ «Аўтаваз», вытв-сць трансфарматараў, суднарамонтна-мех. і электратэхн. з-ды), хім. (мінер. ўгнаенні, сінт. каўчук), харч., лёгкая. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Паліграф. прадпрыемства «Сучаснік». Політэхн.ін-т. Тэатры: драм., лялек. Краязн. музей. Пры буд-ве Волжскай (Куйбышаўскай) ГЭС горад трапіў у зону затаплення і ў сярэдзіне 1950-х г. перанесены на новае месца.
ТАМ Ігар Яўгенавіч (8.7.1895, г. Уладзівасток, Расія — 12.4.1971),
расійскі фізік-тэарэтык; заснавальнік навук. школы па тэарэт. фізіцы. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1933). Замежны чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1961) і АНінш. краін. Герой Сац. Працы (1953). Скончыў Маскоўскі ун-т (1918). Выкладаў у ВНУ Сімферопаля і Адэсы. У 1924—41 і 1954—57 у Маскоўскім ун-це (з 1930 праф., заг. кафедры). З 1934 у Фіз. ін-це АНСССР (заг. аддзела). У 1948—53 удзельнічаў у стварэнні першай вадароднай бомбы ў СССР. Навук. працы па квантавай механіцы, тэорыі цвёрдага цела, ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касм. прамянёў і інш. Стварыў квантавую тэорыю рассеяння святла ў крышталях (1930). Заклаў асновы квантава-мех. тэорыі фотаэфекту ў металах (1931; з С.П.Шубіным). Прадказаў існаванне звязаных энергет. станаў электрона на паверхні крышталя (узроўні Т.; 1932). Заклаў асновы палявой тэорыі парных ядз. сіл (1934; адначасова з Дз.Дз.Іваненкам). Прадказаў наяўнасць у нейтрона магн. моманту (1934; з С.А.Альтшулерам). Стварыў тэорыю Чаранкова—Вавілава выпрамянення (1937; з І.М.Франкам). Даказаў суадносіны невызначальнасці «энергія—часу» нерэлятывісцкай квантавай механіка (1945; з Л.Л.Мандэльштамам). Распрацаваў тэорыю магн. тэрмаядз. рэактара (1950; з А.Дз.Сахаравым). Нобелеўская прэмія 1958 (з Франкам, П.А.Чаранковым). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1953. Вялікі залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР 1967.
Тв.:
Нобелевские лекции. М., 1960 (разам з П.А.Чаранковым, І.М.Франкам);
Собр. научных трудов. Т. 1—2. М., 1975;
Основы теории электричества. 10 изд. М., 1989.
Літ.:
Воспоминания о И.Е.Тамме. 2 изд М., 1986;
Фейнберг Е.Л. И.Е.Тамм // Успехи физ. наук. 1995. Т. 165, вып. 7;
Капица. Тамм. Семенов: В очерках и письмах. М., 1998.
ударная кідальная і сякучая халодная зброя ў некат. плямён паўн.-амер. індзейцаў (шліфаваная каменная сякера з драўляным дзяржаннем, паліца з шарападобным навершам). У 16—18 ст. еўрапейцамі былі завезены медныя і жалезныя Т. (у форме сякерак). Дзяржанні Т. часта ўпрыгожваліся пёрамі і малюнкамі або піктаграфічнымі знакамі. У ваен. абрадах індзейцаў Т. меў сімвалічнае значэнне: пафарбаваны ў чырв. колер, ён служыў знакам абвяшчэння вайны або прапановай для ваен. саюза. Выраз «пахаваць Т.» азначаў «заключыць мір».
ТАМАГРАФІ́Я (ад грэч. tomos частка, слой + ...графія),
метад паслойнага даследавання ўнутр. структуры аб’екта з атрыманнем адлюстравання яго асобных «зрэзаў» (тамаграм). Адрозніваюць Т. рэнтгенаўскую камп’ютэрную, магнітарэзанансную, пазітронна-эмісійную, акустычную, лазерную і інш. Выкарыстоўваюць у дыягностыцы хвароб розных органаў, напр., лёгкіх (пухліны, кісты, іншародныя целы), сэрца, касцей і суставаў.