ТАЛЬЯ́ЦІ,

горад, цэнтр Стаўрапольскага р-на ў Самарскай вобл. Расіі. Засн. ў 1737 як крэпасць Стаўрапаль. Горад з 1780. Перайменаваны ў гонар П.Тальяці (1964). 723 тыс. ж. (2000). Порт на р. Волга (Куйбышаўскае вадасх.). Чыг. станцыя. Найбуйн. ў Расіі цэнтр вытв-сці легкавых аўтамабіляў. Прам-сць: машынабудаванне і металаапр. (гал. прадпрыемства АТ «Аўтаваз», вытв-сць трансфарматараў, суднарамонтна-мех. і электратэхн. з-ды), хім. (мінер. ўгнаенні, сінт. каўчук), харч., лёгкая. Вытв-сць буд. матэрыялаў. Паліграф. прадпрыемства «Сучаснік». Політэхн. ін-т. Тэатры: драм., лялек. Краязн. музей. Пры буд-ве Волжскай (Куйбышаўскай) ГЭС горад трапіў у зону затаплення і ў сярэдзіне 1950-х г. перанесены на новае месца.

т. 15, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)