бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1990). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1957, курс К.Саннікава). Працуе ў Нац.акад. т-ры імя Я.Купалы. Выканаўца характарных роляў. Творчасць Т. адметная паглыбленым псіхалагізмам, дэталёвай распрацоўкай знешняга малюнка ролі, яркай тэатр. формай. Ролі ў бел. рэпертуары: Інга, Лена («Выклік багам», «Начное дзяжурства» А.Дзялендзіка), Зося («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Маці («Зацюканы апостал» А.Макаёнка). Шэраг яркіх вобразаў стварыла ў сучасным рэпертуары: Кэт («Чацвёрты» К.Сіманава), Наташа («Яшчэ раз пра каханне» Э.Радзінскага), Ніна («Гросмайстарскі бал» паводле І.Штэмлера), Ліза Хрэнава («Традыцыйны збор» В.Розава), Марыя («Святая святых» І.Друцэ). Сярод інш. роляў: Ірына, Гурмыжская («Апошняя ахвяра», «Лес» А.Астроўскага), Насця («На дне» М.Горкага), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля), Амелія («Смерць ваяводы» Ю.Славацкага), Дзяўчына, Зехра («Забыты ўсімі», «Дзівак» Назыма Хікмета), Голда («Памінальная малітва» Р.Горына), Мелі («Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду), Жанчына («Тая, якая сама па сабе блукае» паводле Р.Кіплінга), Элеанора («Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць» І.Жаміяка), Эліда («Жанчына з мора» Г.Ібсена), Івона («Жудасныя бацькі» Ж.Както). Яна («Апошні закаханы» Н.Саймана).
Літ.:
Чаркас І. Каб сказаць сваё, запаветнае // Тэатр. Мінск. 1984. № 1.
ТАЛКАЧО́Ў Міхаіл Фёдаравіч (30.6.1922, в. Дуброўка Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 10.11.1998). Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Пензенскае артыл. вучылішча (1942),
Ленінградскую вышэйшую афіцэрскую школу артылерыі (1948). У Вял.Айч. вайну са жн. 1941 на Паўн., Паўн.-Зах., 2-м Прыбалт., 1-м Бел. франтах. Удзельнік баёў у Цвярской вобл., на тэр. Літвы, Польшчы, Германіі. Батарэя асобнага знішчальна-процітанк. дывізіёна на чале з Т. вызначылася 22.4.1945 у баях на подступах да Берліна: падраздзяленне прасунулася ў тыл ворага, перарэзала шашу, не дазволіла рэзервам праціўніка прарвацца да Берліна (знішчыла шмат гітлераўцаў, баявой тэхнікі, у т. л. 3 дальнабойныя гарматы). Удзельнік штурму рэйхстага, Парада Перамогі ў Маскве. Да 1972 у Сав. Арміі.
ТАЛКАЧО́Ў Сямён Львовіч (29.5.1907, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 7.8.1970),
бел. піяніст. Нар.арт. Беларусі (1964). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1930). З 1931 працаваў у Ленінградзе, Іркуцку, Куйбышаве. З 1938 канцэртмайстар, з 1943 гал. канцэртмайстар Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Свабодная арыенціроўка ў партытуры, дасканалае валоданне фп. і веданне прыроды чалавечага голасу павышалі муз. ўзровень спектакляў, падрыхтаваных з яго ўдзелам.
ТАЛКАЧО́Ў Яўген Аркадзевіч (н. 5.8.1945, г. Мазыр Гомельскай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1990), праф. (2000). Скончыў Маскоўскі ун-т (1969). З 1974 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па квантавай тэорыі, гісторыі і метадалогіі навукі, праблемах выкладання фізікі. Высветліў ролю тапалагічных эфектаў у дынаміцы класічных і квантавых сістэм на аснове алг. і геам. метадаў. Даследаваў заканамернасці працэсу ўспрымання новых ведаў рознымі сац. аб’ектамі і механізм пранікнення фіз. ведаў у агульнаадук. сферу на розных яе ўзроўнях. Адзін з аўтараў эксперым.навуч. камплекта для сярэдняй школы і агульнаадук. стандарта па фізіцы.
Тв.:
Кватернионы в релятивистской физике. Мн., 1989 (разам з А.В.Бярэзіным, Ю.А.Курачкіным);
Формирование адекватного образа науки как необходимый элемент гуманитарного образования. Мн., 1996 (разам з В.І.Дыніч. Л.М.Тамільчыкам).
ТАЛКУНО́ВА Валянціна Васілеўна (н. 12.7.1946, г. Армавір Краснадарскага краю. Расія),
расійская эстрадная спявачка. Нар.арт. Расіі (1987). З 1966 на сцэне. З 1973 салістка Масканцэрта. З 1987 маст. кіраўнік створанага ёю Маскоўскага т-рамуз. драмы і песні. Першая выканаўца прысвечаных ёй песень і вак. цыклаў, манаоперы «Рускія жанчыны» І.Катаева на вершы М.Някрасава. У рэпертуары таксама рус.нар. песні. 1-я прэмія на Усесаюзным тэлеконкурсе «З песняй па жыцці» (1973).
збор дагматычных рэлігійна-этычных і прававых палажэнняў іудаізму, складзены ў 4 ст. да н.э. — 5 ст.н.э. Пачатак яго стварэнню паклалі іудзейскія законавучыцелі (танаі), якія займаліся тлумачэннем Пяцікніжжа. Іх вусныя і пісьмовыя тлумачэнні Торы атрымалі назву Мішна (паўтор, другі закон). Збор тлумачэнняў Мішны пад назвай Гемара (дапаўненне) разам з самой Мішнай склалі Т. Тлумачэнні Мішны зроблены ў Палесціне і ў Вавілоніі, таму адрозніваюць 2 варыянты Т. — палесцінскі, або іерусалімскі, і вавілонскі. У Т. разам з рэліг. і грамадзянскім законамі змешчаны міфы, легенды, фальклор, а таксама звесткі па матэматыцы, геаграфіі, прыродазнаўстве, медыцыне, гісторыі і інш. навуках. Першае поўнае выданне Т. — Т. вавілонскі надрукаваны ў 1520—23 у Венецыі ў друкарні Д.Бомберга. На Беларусі Т. вядомы з канца 14 ст., калі тут заснаваны першыя яўр. абшчыны.
ТАЛО́ЧКА Мікалай Канстанцінавіч (н. 1.1.1951, ст. Баравуха 1-я Полацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхн. фізікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1992), праф. (2000). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1973). З 1976 у Ін-це тэхн. акустыкі Нац.АН Беларусі (з 1991 заг. лабараторыі, з 1999 нам., з 2002 в.а. дырэктара). Адначасова ў 1996—2000 у Віцебскім тэхнал. ун-це. Навук. працы па фізіцы і тэхналогіі працэсаў крышталізацыі і спякання, лазернай апрацоўцы матэрыялаў. Распрацаваў метады вырошчвання нелінейных аптычных крышталёў, фіз. асновы селектыўнага лазернага спякання парашкоў, тэарэт. абгрунтаваў кластэрны механізм зародкаўтварэння і росту крышталёў.
Тв.:
Методы выращивания кристаллов из растворов. Мн., 1991 (разам з У.У.Клубовічам);
Вторичное зародышеобразование в растворах. Мн., 1992 (з ім жа).
ТАЛО́ЧКА Уладзіслаў (8.2.1887, г. Гродна — 13.11.1942),
бел. рэлігійны і культурна-асветны дзеяч. У 1909—14 вывучаў тэалогію і філасофію ў каталіцкім ін-це ў Інсбруку (Аўстрыя). З 1914 святар у Вільні. Адзін з першых пачаў публічна ўжываць бел. мову ў набажэнствах. У 1915—18 адзін з ініцыятараў і арганізатараў Віленскага к-та дапамогі пацярпелым ад вайны. З 1917 быў звязаны з Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй, у яе друкаваным органе газ. «Krynica» («Крыніца») змяшчаў артыкулы культ.-адраджэнскай і рэліг. праблематыкі. Удзельнічаў у арганізацыі і правядзенні Беларускай канферэнцыі 1918 у Вільні. Уваходзіў у склад Літоўскай Тарыбы. У міжваен. дваццацігоддзе адзін з вядучых публіцыстаў час. віленскіх краёўцаў «Przegląd Wileriski» («Віленскі агляд»). З 1920-х г. праследаваўся польскімі свецкімі і духоўнымі ўладамі. 15.12.1938 як «нядобранадзейная асоба» выселены ў Беласток. На пач. 2-й сусв. вайны вярнуўся ў Вільню.