Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

упікі, ✂.

Папрокі, абвінавачанні, выказаныя каму-н.

упікнуць, ✂; зак.

Папракнуць, зрабіць каму-н. папрок.

  • У. за няўважлівасць.

|| незак. упікаць, ✂.

упільнаваць, ✂; зак.

  1. Наглядаючы, пільнуючы, усцерагчы ад каго-, чаго-н.

    • Не ўпільнаваў рэчаў.
    • Не ўпільнавалі дзяцей ад шкоднага ўздзеяння (перан.).
  2. Усачыць, не ўпусціць з-пад увагі.

    • Я не ўпільнавала, калі яны прыехалі.

|| незак. упільноўваць, ✂.

упісацца, ✂; зак.

  1. Запісацца куды-н.

    • У. ў спіс.
  2. Умясціцца на якой-н. прасторы, у межах чаго-н. (разм.).

    • Сілуэт звера ўпісаўся ў здымак.
  3. Гарманічна спалучыцца з акаляючым асяроддзем.

    • Новы дом упісаўся ў ансамбль вуліцы.

|| незак. упісвацца, ✂.

упісаць, ✂; зак.

  1. Напісаць, унесці куды-н., напр. у спіс.

    • У. прапушчаныя словы.
    • У. даўжнікоў у запісную кніжку.
    • У. новую старонку ў гісторыю (перан., высок.).
  2. У матэматыцы: начарціць адну фігуру ўнутры другой з захаваннем пэўных умоў.

    • У. трохвугольнік у акружнасць.
  3. З апетытам з’есці (разм.).

    • У. булку.

|| незак. упісваць, ✂.

упіхнуцца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і упхнуцца.

|| незак. упіхацца, ✂ і упіхвацца, ✂.

упіхнуць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і упхнуць.

|| незак. упіхаць, ✂ і упіхваць, ✂.

упіцца​1, ✂; зак.

Моцна, глыбока пранікнуць, уваткнуцца, увайсці ў што-н. (чым-н. вострым, тонкім).

  • П’яўка ўпілася ў цела.
  • У. зубамі ў мяса.
  • Сякера ўпілася ў дрэва.
  • У. вачамі ў каго-н. (перан. пільна, не адрываючыся, пачаць глядзець на каго-н.).

|| незак. упівацца, ✂.

упіцца​2, ✂; зак.

  1. Напіцца дап’яна.

    • У. ад віна.
  2. перан. Атрымаць асалоду, зачаравацца чым-н. (кніжн.).

    • У. гармоніяй гукаў.

|| незак. упівацца, ✂.

упіць, ✂; зак.

Змагчы выпіць што-н.

  • Квас такі кіслы, што не ў.