Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

уцалелы, ✂.

Які ўцалеў, захаваўся.

  • У. дом.

уцалець, ✂; зак.

Застацца цэлым, непашкоджаным.

  • Дом уцалеў пасля бамбардзіровак.

уцаніць, ✂; зак.

Знізіць цану на што-н.

  • У. тавар.

|| незак. уцэньваць, ✂.

|| наз. уцэнка, ✂.

|| прым. уцэначны, ✂.

уцерці, ✂; зак.

  1. Націраючы, заставіць увабрацца.

    • У. мазь.
  2. Выцерці, абцерці.

    • У. слёзы.
    • У. нос каму-н. (таксама перан. аказацца наперадзе, паказаць яўную перавагу ў чым-н.).

|| незак. уціраць, ✂.

|| наз. уціранне, ✂.

уцерціся, ✂; зак.

  1. Увабрацца пры націранні.

    • Мазь добра ўцерлася.
  2. Выцерці сабе твар.

    • У. ручніком.
  3. перан. Праціснуўшыся, увайсці (разм.).

    • У. ў гушчу натоўпу.
  4. перан. Пранікнуць куды-н. пры дапамозе хітрыкаў, нядобрых прыёмаў і пад. (разм.).

    • У. ў калектыў.
    • У. ў давер’е да каго-н.

|| незак. уцірацца, ✂.

|| наз. уціранне, ✂.

уцеха, ✂, ж.

  1. Забава, задавальненне.

    • Дзіцячыя ўцехі.
  2. Той, хто (або тое, што) прыносіць радасць, задавальненне.

    • Толькі ў працы і знаходзіш уцеху.

уцечка, ✂, ж.

Страта ў выніку выцякання, рассыпання.

  • У. вады.
  • У. зерня.
  • У. інфармацыі (перан.).
  • У. мазгоў (перан. эміграцыя вучоных, спецыялістаў, творчых работнікаў ці пераход іх у іншую сферу дзейнасці ў сваёй краіне).

уцешны, ✂.

Які прыносіць уцеху, радасны, прыемны.

  • Уцешныя моманты жыцця.
  • Уцешная мелодыя.

|| наз. уцешнасць, ✂.

уцешыць, ✂; зак.

Спагадай, спачуваннем палегчыць каму-н. гора, цяжкае становішча; парадаваць, абрадаваць чым-н.

  • У. дзіця.
  • Яе пісьмо нас уцешыла.

|| незак. уцяшаць, ✂.

|| звар. уцешыцца, ✂.

|| незак. уцяшацца, ✂.

|| наз. уцяшэнне, ✂.

уцёкі, ✂.

  1. Хуткі беспарадкавы адыход, адступленне.

    • У. недабітых варожых часцей.
  2. Тайнае самавольнае знікненне з месца абавязковага знаходжання дзе-н.

    • У. з палону.