Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

учадзелы, .

Атручаны чадам (у 1 знач.).

  • Учадзелая дзіця.

учапіцца, ; зак.

  1. Моцна ўхапіцца за каго-, што-н. або ўплесціся за што-н., у што-н.

    • У. ў борт машыны.
    • У. ў валасы.
  2. Зачапіцца за што-н.

    • Кручок вуды ўчапіўся за водарасці.
  3. чым за што. Закрануць што-н. у час руху.

    • У. воссю калёс за шула варот.
  4. перан. Тое, што і ухапіцца (у 2 знач.).

    • У. за думку.
  5. Далучыцца самавольна, без папярэдняй згоды да тых, хто ідзе куды-н.

    • За намі ўчапіўся сабака.

|| незак. учэплівацца, .

учапіць, ; зак.

  1. Зачапіць за што-н.

    • У. вудачку.
  2. Павесіць.

    • У. каралі на шыю.
  3. У час руху зачапіць чым-н. ці за што-н. (разм.).

    • У. колам у дрэва.

учарашні, .

  1. Які быў, адбыўся ўчора.

    • Шукаць учарашняга дня (траціць час на пошукі таго, чаго ўжо няма; жарт.).
  2. Які быў нядаўна кім-, чым-н.

    • Учарашнія студэнты.

учарнелы, .

  1. Які зблажэў, змарнеў, счарнелы.

    • У. чалавек.
    • У. твар.
  2. Пачарнелы (разм.).

    • Учарнелае лісце.

учарнець, ; зак.

  1. Зблажэць, змарнець.

    • У. ад хваробы.
    • Твар учарнеў.
  2. Пачарнець (пад уздзеяннем вільгаці, сонца, паветра і пад.; разм.).

    • Драніца на даху ўчарнела.

учарсцвелы, .

Які стаў чэрствым, зачарсцвелы.

  • У. хлеб.

участак, , м.

  1. Асобная частка якой-н. паверхні.

    • У. магістралі.
    • Пашкоджаны ў. скуры.
  2. Частка зямельнай плошчы, занятая чым-н. або прызначаная для чаго-н.

    • Зямельны ў.
    • Працаваць на прысядзібным участку.
    • Доследны ў.
  3. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае падраздзяленне чаго-н.

    • Выбарчы ў.
    • Урачэбны ў.
  4. Частка фронту, зона дзеяння якой-н. воінскай часці, вайсковага злучэння.

    • На ўчастку стралковага палка.
  5. Галіна, сфера якой-н. грамадскай дзейнасці.

    • Адказны ў. работы.
  6. У царскай Расіі: падраздзяленне, аддзяленне гарадской паліцыі.

    • Адвесці ва ў.

|| прым. участковы, .

  • У. ўрач.
  • Участковая выбарчая кампанія.
  • У. ўпаўнаважаны.
  • У. інспектар (афіцэр міліцыі, адказны за парадак на даручаным яму ўчастку; у 3 знач.).

участковы, .

  1. гл. участак.

  2. наз. Тое, што і участковы ўпаўнаважаны, участковы інспектар (разм.).

учасціцца, ; зак.

Стаць больш частым (у 3 і 4 знач.).

  • Учасціліся раннія замаразкі.
  • Рытм сэрца ўчасціўся.

|| незак. учашчацца, .

|| наз. учашчэнне, .