Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

улавіць, ; зак.

  1. Схапіць, злавіць каго-, што-н. (разм.).

    • У каня.
  2. Выявіць і прыняць, зарэгістраваць прыборамі.

    • У. радыёхвалю.
  3. перан. Успрыняць (органамі пачуццяў), заўважыць.

    • У шолах лесу.
    • У. насмешку ў словах.
    • У. сэнс выказвання.
  4. Тое, што і улучыць (у 1 знач.).

    • У зручны момант.

|| незак. улоўліваць, .

|| наз. улоўліванне, .

улагодзіцца, ; зак.

Супакоіцца.

  • Мора ўлагодзілася.

|| незак. улагоджвацца, .

улагодзіць, ; зак.

Дагаджаючы чым-н., задобрыць, супакоіць, суцешыць.

  • У. дзіця падарункам.
  • У. калег жартамі.

|| незак. улагоджваць, .

|| наз. улагоджванне, .

|| наз. улагоджанне, .

улада, , ж.

  1. Права і магчымасць распараджацца кім-, чым-н., падпарадкоўваць сваёй волі.

    • Бацькоўская ў.
    • Перавысіць уладу.
    • Выпусціць каго-, што-н. з-пад сваёй улады.
    • Траціць уладу над сабой (губляць самакантроль).
    • Быць ва ўладзе або пад уладай каго-, чаго-н. (пад уздзеяннем, уплывам; кніжн.).
    • Пад уладай пачуццяў (перан.).
  2. Палітычнае панаванне, дзяржаўнае кіраванне і яго органы.

    • Вярхоўная ў.
    • Выканаўчая ў.
    • Быць ва ўладзе.
    • Прыйсці да ўлады.
  3. Асобы з урадавымі і адміністрацыйнымі паўнамоцтвамі.

    • Мясцовыя ўлады.
    • Ваша ўлада — рабіце, што хочаце, ваша справа.

уладальнік, , м.

Той, хто ўладае чым-н.

  • У. аўтамашыны.

|| ж. уладальніца, .

|| прым. уладальніцкі, .

уладалюб, , м. (кніжн.).

Уладалюбівы чалавек.

уладалюбівы, , н. (кніжн.).

Які любіць уладу, імкнецца ўладарыць.

|| наз. уладалюбства, .

уладанне, , н.

  1. гл. уладаць.

  2. Нерухомая маёмасць, зямельны ўчастак (таксама пра дзяржаўныя тэрыторыі).

    • Вялізныя ўладанні.
    • Каланіяльныя ўладанні.

уладар, , м.

  1. Той, хто валодае чым-н., гаспадар чаго-н.

    • У. маёнтка.
  2. Той, хто карыстаецца неабмежаванай вярхоўнай уладай, каму ўсе падначальваюцца.

    • У. дзяржавы.
    • У. дум (перан.).

|| ж. уладарка, .

уладарны, .

  1. Які валодае правам наследавання ўлады.

    • У. князь.
  2. Схільны загадваць, падначальваць сабе; які выражае загад, здольны рабіць моцны ўплыў на каго-н.

    • У. характар.
    • У. голас.
  3. перан. Неадольны, усемагутны.

    • У. наступ вясны.
    • Уладарная сіла натхнення.

|| наз. уладарнасць, .