Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

уедлівы, ✂.

  1. Здольны глыбока пранікаць, уядацца ў што-н.

    • У. пах.
    • Уедлівая фарба.
  2. перан. Які ўнікае ва ўсе дробязі, прыдзірлівы.

    • У. чалавек.
    • У. характар.

|| наз. уедлівасць, ✂.

уежна, безас. у знач. вык.

Дастаткова, багата ежы.

  • Хоць не ў., дык улежна (хоць не дастаткова яды, затое можна спакойна паляжаць; прыказка).

уезд, ✂, м.

  1. гл. уехаць.

  2. Месца, праз якое ўязджаюць куды-н.

    • Пры ўездзе ў вёску.

уесці, ✂; зак.

  1. (пераважна з адмоўем «не»), Пражаваць, з’есці.

    • Сала такое салёнае, што не ў.
  2. перан. Укалоць заўвагай, рэплікай (разм.).

|| незак. уядаць, ✂.

уесціся​1, ✂; зак.

Глыбока пранікнуць, упіцца ў што-н.

  • Вяроўка ўелася ў цела.
  • Пыл уеўся ў скуру.

|| незак. уядацца, ✂.

уесціся​2, ✂; зак. (разм.).

Прывыкнуць да якой-н. стравы, корму, пачаць добра есці і тлусцець.

  • Парсюк уеўся аж уставаць не хоча.

|| незак. уядацца, ✂.

уехаць, ✂; зак.

  1. Едучы, трапіць, пранікнуць унутр.

    • У. у лес.
  2. Праехаць які-н. шлях (разм.).

    • За дзень уехалі сто кіламетраў.
  3. перан. Увайсці ў што-н. мяккае, сыпучае; асесці, угрузнуць.

    • Хата ўехала ў зямлю.

|| незак. уязджаць, ✂.

|| наз. уезд, ✂.

|| прым. уязны, ✂.

  • Уязная брама.