Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

унадзіцца, ✂; зак.

Тое, што і панадзіцца.

унаймы, прысл.

У карыстанне за пэўную плату.

  • Здаць пакой у.

унакладку, прысл. (разм.).

Палажыўшы цукар у шклянку (у адрозненне ад упрыкуску).

  • Піць чай у.

унаравіць, ✂; зак.

Дагадзіць каму-н., зрабіўшы так, як трэба.

  • Усім не ўнаровіш.

унармаваць, ✂; зак.

Прывесці да нормы.

  • У. напісанне ўласных імён.

|| незак. унармоўваць, ✂.

|| наз. унармаванне, ✂.

унасіць, ✂; зак.

Унесці ўнутр усё, многае ў некалькі прыёмаў.

  • У. усе скрынкі ў склад.

унаследаваць, ✂; зак.

  1. гл. наследаваць.

  2. Атрымаць якую-н. уласцівасць, якасць ад бацькоў, ад папярэдніх пакаленняў.

    • У. характар бацькі.

унесці, ✂; зак.

  1. Прынесці ўнутр.

    • У. рэчы ў дом.
  2. Заплаціць.

    • У. плату.
  3. Перадаць на чыё-н. меркаванне.

    • У. прапанову ў прэзідыум.
  4. Уключыць, дабавіць.

    • У. змены ў праект пастановы.
    • У. кампост у глебу.
  5. Выклікаць, зрабіць.

    • У. жвавасць у размову.
    • У. разлад у сям’ю.

|| незак. уносіць, ✂.

|| наз. унясенне, ✂.

універмаг, ✂, м.

Скарачэнне: універсальны магазін.

  • Цэнтральны ў.

|| прым. універмагаўскі, ✂.

універсал, ✂, м.

Работнік, які валодае ўсімі прыватнымі спецыяльнасцямі ў сваёй прафесіі.

  • Слесар-у.
  • Канструктар-у.