Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

удава, , ж.

Жанчына, у якой памёр муж.

|| прым. удавіны, .

  • Удавіная доля.

удаваць, ; незак. (разм.).

  1. гл. удаць.

  2. (пераважна са словамі «сябе», «з сябе»). Рабіць выгляд, прыкідвацца.

    • У. з сябе пакрыўджанага.

удавец, , м.

Мужчына, у якога памерла жонка.

удавець, ; незак.

Жыць удавой або ўдаўцом.

удакладненне, , н.

  1. гл. удакладніць.

  2. Думка, падрабязнасць, дэталь, якія ўдакладняюць што-н.

    • Удакладненні да рэзалюцыі.

удакладніцца, ; зак.

Стаць больш дакладным.

  • Фармулёўкі ўдакладніліся.

|| незак. удакладняцца, .

удакладніць, ; зак.

Зрабіць больш дакладным.

  • У. спісы.

|| незак. удакладняць, .

|| наз. удакладненне, .

удалец, , м.

Смелы, адважны чалавек.

удалечыні, прысл.

На значнай адлегласці, далёка.

  • У. цямнее лес.

удалечыню, прысл.

На далёкую адлегласць.

  • Паглядзець у.