Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

уюк, ✂, м.

Упакаваная паклажа, якая перавозіцца на спіне жывёлы, а таксама сумка для такой паклажы.

уюн, ✂, м.

  1. Невялікая вельмі рухавая рыба з падоўжаным чэрвепадобным целам і дробнай луской.

  2. перан. Пра рухавага, жвавага чалавека, звярка або пра праныру, лаўкача.

    • Віцца ўюном.
    • Гэты ў. заўсёды выкруціцца.

|| прым. уюновы, ✂.

уюрок, ✂, м.

Невялікая паўночная таежная птушка.

|| прым. уюрковы, ✂.

  • Сямейства ўюрковых (наз.).

уючны, ✂.

Які служыць, прызначаны для перавозкі ўюкоў.

  • Уючная жывёла.

уючыць, ✂; незак.

Класці ўюкам або нагружаць уюкам.

  • У. паклажу на вярблюда.

|| зак. наўючыць, ✂.