Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ура, выкл.

Баявы вокліч войск пры атацы, а таксама вокліч, які выражае захапленне, адабрэнне.

На ўра —

  • 1) рашучай атакай ці ў рашучую атаку з крыкамі «ура»;
  • 2) перан. з энтузіязмам, горача (разм.).
    • Прапанова прайшла на ўра;
  • 3) перан. не падрыхтаваўшыся, з надзеяй на выпадковы поспех (разм.).
    • Дзейнічаць на ўра.

урабіцца, ; зак. (разм.).

Вымазацца, упэцкацца ў што-н.

  • Дзе ты гэтак урабіўся?

|| незак. уроблівацца, .

урабіць, ; зак. (разм.).

  1. Падрыхтаваць (зямлю) для пасеву, абрабіць.

    • У. агарод.
  2. Вымазаць, упэцкаць.

    • У. рукі ў гразь.
  3. Уставіць унутр, замацаваўшы.

    • У. замок у дзверы.
  4. Уплесці вязаннем.

    • У. пяту ў панчоху.

|| незак. урабляць, і уробліваць, .

|| наз. ураблянне, і уробліванне, .

ураган, , м.

Вецер разбуральнай сілы.

  • Па лесе прайшоў у.
  • У. вайны (перан.).
  • Пранесціся ўраганам (перан. імкліва).

|| прым. ураганны, .

  • Вецер ураганнай сілы.
  • У. абстрэл (бесперапынны моцны на працягу значнага часу).

урад, , м.

Вышэйшы выканаўчы і распарадчы орган дзяржаўнай улады ў краіне.

  • Беларускі ў.

|| прым. урадавы, .

  • Урадавая камісія.

ураджай, , м.

  1. Колькасць збожжа, пладоў, раслін, якая ўрадзілася, вырасла.

    • Сабраць у.
    • Добры ў. садавіны.
  2. Вялікая колькасць збожжа, пладоў, раслін, якая ўрадзілася.

    • Калі добра ўзарэш, то і ў. збярэш (прыказка).
    • На дзяўчат у. (перан. вельмі многа; жарт.).

|| прым. ураджайны, .

  • Ураджайныя гатункі пшаніцы.

ураджайнасць, , ж.

Узровень ураджаю (у 1 знач.) з пэўнай плошчы пасеву.

  • Павелічэнне ўраджайнасці бульбы.

ураджэнец, , м.

Чалавек родам з пэўнай мясцовасці, краіны і пад.

  • У. Случчыны.

|| ж. ураджэнка, .

урадзіцца, ; зак.

  1. Пра плады, злакавыя расліны і пад.: вырасці, паспець.

    • Добры авёс урадзіўся.
  2. Аказацца з якімі-н. якасцямі, асаблівасцямі ад нараджэння; нарадзіцца падобным на каго-н. (разм.).

    • Такім ён ужо ўрадзіўся.
    • У. ў бацьку.

урадзіць, ; зак.

Даць ураджай, плады.

  • Жыта добра ўрадзіла.
  • Не ўрадзіў мак — перабудзем і так.