Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

умазаць, ✂; зак.

  1. Запэцкаць, забрудзіць.

    • У. лоб у сажу.
  2. Уставіць, замацаваўшы чым-н. вязкім.

    • У. кацёл у печ.

|| незак. умазваць, ✂.

|| наз. умазванне, ✂ і умазка, ✂.

умайстраваць, ✂; зак. (разм.).

Прыладзіць дзе-н., куды-н.

  • У. люстэрка.

|| незак. умайстроўваць, ✂.

|| наз. умайстраванне, ✂.

умаліць, ✂; зак.

Схіліць да чаго-н. моцнай просьбай, угаворамі, упрасіць.

  • У. няўступных бацькоў.

|| незак. умольваць, ✂.

умалот, ✂, м.

Колькасць абмалочанага зерня.

  • У. з гектара.

|| прым. умалотны, ✂.

умалоць, ✂; зак. (разм.).

З’есці з вялікім апетытам, умяць.

  • У. кавалак каўбасы.

уманціраваць, ✂; зак. (спец.).

Манціруючы, уставіць.

  • У. датчык.

уматаць, ✂; зак.

  1. Абматаць, апавіць некалькі разоў.

    • У. пакунак шпагатам.
  2. Матаючы (ніткі) ў клубок, заматаць унутр што-н. пабочнае.

    • У. напарстак у клубок.
  3. Намотваючы, змясціць у чым-н., на чым-н.

    • Вялікага матка ў адзін клубок не ў.

|| незак. умотваць, ✂.

умаўчаць, ✂; зак.

Тое, што і умоўчаць.

  • У. аб недахопах.

|| наз. умаўчанне, ✂.

умацаванне, ✂, н.

  1. гл. умацавацца, -ць.

  2. Абарончае збудаванне.

    • Падземныя ўмацаванні.

умацавацца, ✂; зак.

  1. Стаць больш моцным, устойлівым.

    • Бераг умацаваўся.
    • Перасаджанае дрэва ўмацавалася ў новым грунце.
  2. Размясціцца, стварыўшы сабе абарончыя збудаванні.

    • Часць умацавалася на новым месцы.
  3. Стаць больш моцным, здаровым, трывалым.

    • Нервы ўмацаваліся.
    • Здароўе ўмацавалася.
    • Яго становішча ўмацавалася.
  4. перан. Стаць цвёрдым, устойлівым, усталявацца, устанавіцца.

    • Калгасы ўмацаваліся.

|| незак. умацоўвацца, ✂.

|| наз. умацаванне, ✂.