Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

умясіць, ; зак.

  1. Добра вымесіць.

    • У. цеста.
  2. у што. Месячы, дабавіць.

    • У. разынкі ў цеста.

|| незак. умешваць, .

умясціцца, ; зак.

  1. Змясціцца ўнутры чаго-н., дзе-н.

    • Кнігі ўмясціліся ў партфель.
    • Думкі не маглі ў. ў галаве (перан.).
  2. Размясціцца на якім-н. месцы.

    • У. за адным сталом.

|| незак. умяшчацца, .

умясціць, ; зак.

  1. Змясціць, ахапіць сабою.

    • Клуб не змог у. усіх наведвальнікаў.
  2. у што. Змясціць унутр чаго-н.

    • У. усе яблыкі ў кош.

|| незак. умяшчаць, .

умяціна, , ж.

Умятае, уціснутае месца.

  • У. на самавары.

умяцца, ; зак.

Стаць умятым, уціснутым у што-н. або шчыльным ад сціскання, прымінання.

  • Трава ўмялася ў зямлю пад коламі трактара.
  • Мокры жвір умяўся пад ботамі.

|| незак. умінацца, .

умяць, ; зак.

  1. у што. Прымяўшы, уціснуць, увагнаць.

    • У. акурак у пясок.
  2. Націскаючы, зрабіць больш шчыльным або прымяць хадой, яздой.

    • У. тытунь у люльцы.
    • У. зямлю гусеніцамі трактара.
  3. З’есці многа, прагна (разм.).

    • У. бохан хлеба.

|| незак. умінаць, .

умяшацца, ; зак.

  1. Пранікнуць куды-н., змяшацца з чым-н.

    • У. ў натоўп.
  2. Стаць удзельнікам чужой справы; увязацца.

    • У. ў размову.
  3. Прыняць удзел у якой-н. справе з мэтай змены ходу яе.

    • У канфлікт прыйшлося ў. дырэктару.

|| незак. умешвацца, .

|| наз. умяшанне, .

  • Узброенае ў.
  • Хірургічнае ў. (аперацыя).

умяшаць, ; зак.

  1. Мяшаючы, дабавіць.

    • У. пшанічнай мукі ў жытнюю.
  2. перан. Прымусіць супраць волі ўдзельнічаць у чым-н.

    • У. каго-н. у брудную справу.

|| незак. умешваць, .

умяшчальнасць, , ж.

  1. гл. умяшчальны.

  2. Здольнасць умяшчаць тую ці іншую колькасць чаго-н., ёмістасць.

    • У. цыстэрны.

умяшчальны, .

  1. Які ўмяшчае значную колькасць, многа каго-, чаго-н.

    • У. зал.
    • У. чамадан.
  2. Які можа ўмясціцца.

|| наз. умяшчальнасць, .