Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

умывальнік, ✂, м.

Пасудзіна з кранам або ракавіна з кранам над ёй для ўмывання.

умыканне, ✂, н.

У некаторых народаў: выкраданне нявесты ў яе бацькоў.

  • Шлюб умыканнем.
  • Звычай умыкання.

умыкнуць, ✂; зак. (спец.).

Выкрасці нявесту, дзяўчыну.

|| незак. умыкаць, ✂.

умыць, ✂; зак.

Памыць (твар, рукі, шыю).

  • У. дзіця.
  • У. рукі. (таксама перан. ухіліўшыся, зняць з сябе адказнасць за што-н.).
  • Ранак, умыты росамі (перан.).

|| незак. умываць, ✂.

|| звар. умыцца, ✂.

|| незак. умывацца, ✂.

|| наз. умыванне, ✂.

|| прым. умывальны, ✂.