Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ушанаванне, ✂, н.

  1. гл. ушанаваць.

  2. Урачыстасці ў гонар юбіляра і пад.

    • У. ветэранаў працы.

ушанаваць, ✂; зак.

  1. Выказаць пашану, павагу каму-, чаму-н.

    • У. чыю-н. памяць.
    • У. сваёй прысутнасцю.
    • У. памяць мінутным маўчаннем.
  2. Урачыста павіншаваць у сувязі з чым-н.

    • У. юбіляра.

|| незак. ушаноўваць, ✂.

|| наз. ушаноўванне, ✂.

|| наз. ушанаванне, ✂.

  • Ваенныя ўшанаванні.

ушасцёх, прысл.

У колькасці шасці чалавек (толькі пра мужчын або толькі пра жанчын).

  • Дояць кароў на ферме ў.

ушасцярых, прысл.

Колькасцю ў шэсць асоб (рознага полу) або істот (ніякага роду).

  • Ехаць у.

ушкуй, ✂, м.

Старадаўняя пласкадонная лодка з парусамі і вёсламі.

ушморгнуць, ✂; зак.

Шморгаючы, уцягнуць у сярэдзіну чаго-н.

  • У. шнуркі ў чаравікі.

|| незак. ушморгваць, ✂.

ушрубаваць, ✂; зак.

Вярчэннем увесці ў сярэдзіну чаго-н.

  • У. шрубу ў дзвярную ручку.

|| незак. ушрубоўваць, ✂.

уштурхнуць, ✂; зак.

Штурхнуўшы, прымусіць увайсці, штуршком упіхнуць куды-н.

  • У. падсвінка ў катух.

|| незак. уштурхваць, ✂ і уштурхоўваць, ✂.

ушчаміцца, ✂; зак.

Аказацца заціснутым, зашчэмленым з двух бакоў.

  • Парася ўшчамілася ў плот.
  • У. ў пастку (таксама перан. апынуцца ў цяжкім становішчы).

|| незак. ушчамляцца, ✂ і ушчэмлівацца, ✂.

ушчаміць, ✂; зак.

  1. Сціснуўшы, зашчаміць.

    • У. палец ў дзверы.
  2. перан. Абмежаваць у чым-н.

    • У. каго-н. у правах.
    • У. самалюбства.
  3. перан. Паставіць у няёмкае становішча.

|| незак. ушчамляць, ✂ і ушчэмліваць, ✂.