Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

указ, , м.

  1. Пастанова вярхоўнага органа ўлады, якая мае сілу закона.

    • У. Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
  2. у знач. вык., каму; звычайна з адмоўем. Аўтарытэт, узор для пераймання, указчык (разм.).

    • Ты мне тут не ў.

указальны, .

Які ўказвае на што-н. або выражае ўказанне.

  • Указальныя знакі.
  • У. займеннік.

  • Указальны палец — другі палец на руцэ паміж вялікім і сярэднім.

указанне, , н.

  1. гл. указаць.

  2. Службовае распараджэнне, загад; настаўленне, парада, што і як трэба рабіць.

    • Метадычныя ўказанні.

указаць, ; зак.

  1. Даць указанне, настаўленне.

    • У., як весці работу.
  2. Адзначыўшы што-н., звярнуць на яго ўвагу.

    • У. на памылкі.
  3. Паказаць, назваць для ведама, кіраўніцтва.

    • У. лепшы метад.
  4. Тое, што і паказаць (у 2 знач.).

    • У. месцазнаходжанне друкарні.

|| незак. указваць, .

|| наз. указанне, .

указка, , ж.

  1. Палачка, якой паказваюць што-н.

    • Вадзіць указкай па карце.
  2. Указанне, распараджэнне (разм. неадабр.).

    • Без вашых указак абыдуся.

указчык, , м.

Той, хто ўказвае другім, што і як трэба рабіць.

  • Ён нам не ў.
  • Бач, які ў. знайшоўся.

|| ж. указчыца, .

укакошыць, ; зак. (разм. груб.).

Забіць, пазбавіць жыцця.

  • Гэта ён у час вайны паліцая ўкакошыў.

укалоць, ; зак.

  1. Параніць, уваткнуўшы ў цела тонкі, востры канец чаго-н.

    • У. руку шпількай.
  2. перан. Пакрыўдзіць, абразіць, даняць.

    • Заўвага балюча ўкалола яго.
  3. што ў што. Уваткнуць, пракалоўшы, заставіць увайсці ўнутр чаго-н. (разм.).

    • У. пруток у клубок.

|| незак. уколваць, .

|| звар. укалоцца, .

|| незак. уколвацца, .

|| наз. укол, .

укалыхаць, ; зак.

Калышучы, давесці да дрымоты.

  • У. дзіця.

|| незак. укалыхваць, .

|| наз. укалыхванне, .

укапацца, ; зак.

Капаючы, углыбіцца ў што-н.; выкапаць укрыцце.

  • Пяхота ўкапалася ў зямлю.

|| незак. укопвацца, .