Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

уклад​1, ✂, м.

Устаноўлены або ўсталяваны парадак, лад (грамадскага жыцця, побыту і пад.).

  • Новы ў. жыцця.
  • Гаспадарчы ў.

уклад​2, ✂, м.

  1. Укладзеная куды-н. сума грошай.

    • Выдача ўкладаў у банках.
  2. перан. Значнае дасягненне ў галіне навукі, культуры і пад.

    • Працоўны Ў.

укладальнік, ✂, м.

Той, хто ўкладае (гл. укласці 2) што-н.

  • У слоўніка.
  • У. хрэстаматыі (аўтар, які падбірае тэксты).

|| ж. укладальніца, ✂.

|| прым. укладальніцкі, ✂.

укладанне, ✂, н.

  1. гл. укласці ​1.

  2. Укладзеная сума грошай; укладзены прадмет.

    • Капітальныя ўкладанні.
    • Бандэроль з цэнным укладаннем.

укладачны, ✂.

Які прызначаны, служыць для ўкладкі (у 1 знач.).

  • Укладачная машына.

укладка, ✂, ж.

  1. гл. укласці ​1.

  2. Тое, што складзена, укладзена ў пэўным парадку.

    • Прыгожая ў. валасоў.

укладны, ✂.

  1. Здольны ўкладвацца, зроблены для ўкладкі (у 1 знач.).

    • Стол з укладнымі дошкамі.
    • У. ліст.
  2. Які мае адносіны да ўкладання грошай, укладу 2 (у 1 знач.).

    • Укладныя аперацыі.

укладчык​1, ✂, м.

Уладальнік грашовага ўкладу.

|| ж. укладчыца, ✂.

укладчык​2, ✂, м.

Рабочы, які займаецца ўкладваннем, укладкай чаго-н.

  • У. рэек.

|| ж. укладчыца, ✂.

укладыш, ✂, м.

Тое, што ўкладзена ў што-н. (напр., укладны ліст, кавалак чаго-н. і пад.).