Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

украінцы, ✂, м.

Усходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Украіны.

|| ж. украінка, ✂.

|| прым. украінскі, ✂.

украпаць, ✂; зак.

  1. Пырскаючы, зрабіць крапіны ў чым-н. (спец.).

  2. (часцей у форме дзеепрым. зал. пр.), перан. Унесці, уключыць у склад чаго-н. як устаўку, дадатак да асноўнага.

    • У лесастэпе сярод стэпавай расліннасці ўкрапаны невялікія ляскі.

|| незак. украпваць, ✂.

|| наз. украпванне, ✂.

украса, ✂, ж.

  1. Прадмет, прызначаны для ўпрыгожвання каго-, чаго-н.

    • Абновы і ўкрасы.
  2. перан., чаго. Тое (той), што (хто) з’яўляецца гордасцю, упрыгожвае што-н.

    • Дубовы гай — у. наваколля.
    • Гэты студэнт — у. курса.

украсціся, ✂; зак.

  1. Выпадкова паявіўшыся, застацца незаўважаным.

    • У тэкст укралася памылка.
  2. Непрыкметна паявіцца дзе-н., пранікнуць куды-н.

    • У душу ўкраўся страх.

|| незак. украдвацца, ✂.

укругавую, прысл.

У кругавым напрамку.

  • Чарка пайшла ў.

укрутую, прысл.

Крута, да цвёрдага стану (пра спосаб варкі яек).

  • Яйкі варылі ў.

укруціцца, ✂; зак.

  1. Захутацца ў што-н., абматацца чым-н.

    • У. ў коўдру.
  2. Круцячыся, наматацца на што-н.

    • Лейцы ўкруціліся ў кола.

|| незак. укручвацца, ✂.

укруціць, ✂; зак.

  1. Круцячы, уставіць.

    • У. лямпачку ў патрон.
  2. Захутаць, завінуць.

    • У. дзіця ў коўдру.
    • У. каўбасу ў паперу.
  3. Убавіць, прыкруціць што-н.

    • У. кнот у лямпе.
  4. Уматаць у што-н.

    • У. канец вяроўкі ў кола.
  5. Махлюючы, прысвоіць, не аддаць чаго-н. узятага, пазычанага (разм.).

    • У. дваццаць пяць тысяч рублёў.

|| незак. укручваць, ✂.

укрывальнік, ✂, м.

Той, хто займаецца ўкрывальніцтвам.

  • У. крадзенага.

|| ж. укрывальніца, ✂.

укрывальніцтва, ✂, н. (спец.).

Утойванне злачынца або ўкрадзеных рэчаў, слядоў злачынства.

  • Судзіць за ў.