Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

умова, , ж.

  1. Акалічнасць, ад якой што-н. залежыць.

    • Гэта магчыма пры адной умове.
  2. Патрабаванне, якое прад’яўляецца адным з дагаворных бакоў.

    • Назавіце вашу ўмову.
    • Умовы міру.
  3. Пісьмовая або вусная дамоўленасць, згода.

    • Выканаць умову.
    • Парушыць умову.
  4. мн. Правілы, устаноўленыя ў якой-н. галіне дзейнасці, жыцця.

    • Умовы карыстання электрычнымі прыборамі.
  5. мн. Абставіны, у якіх працякае або пры якіх адбываецца што-н.

    • Кліматычныя ўмовы.
    • Жыллёвыя ўмовы.
    • Падрыхтоўка прадпрыемства да работы ў зімовых умовах.
    • Праца ў добрых умовах.
    • Для спецыялістаў — усе ўмовы (г. зн. добрыя ўмовы для жыцця; разм.).
  6. Даныя, патрабаванні, з якіх неабходна зыходзіць.

    • Умовы доследу.

  • Пры ўмове чаго, у знач. прыназоўніка з Р — пры залежнасці ад чаго-н., абумоўленасці чым-н.

    • Гэта можна выканаць пры ўмове добрага надвор’я.
  • Ва ўмовах чаго, у знач. прыназоўніка — пры наяўнасці чаго-н. навакольнага, спадарожнага.

    • Працаваць ва ўмовах пастаяннага напружання.

умовіцца, ; зак.

Дамовіцца, прыйсці да агульнай згоды адносна чаго-н.

  • У. пра тэрмін або аб тэрміне ад’езду.
  • У. з кім-н. пра сустрэчу або аб сустрэчы ці сустрэцца.

|| незак. умаўляцца, .

|| наз. умаўленне, .

умольны, .

Які выражае моцную просьбу.

  • У. позірк.
  • Умольна (прысл.) глядзець.

умомант, прысл.

Імгненна, у адзін міг.

умоўлены, .

Такі, аб якім загадзя ўмовіліся, назначаны па ўгавору.

  • Умоўленая сустрэча.

|| наз. умоўленасць, .

умоўнасць, , ж.

  1. гл. умоўны.

  2. Агульнапрынятая, хоць і непатрэбная сістэма звычак, норм паводзін.

    • У палоне фармальнасцей і ўмоўнасцей.

умоўны, .

  1. Загадзя ўмоўлены і зразумелы толькі тым, хто ўмовіўся.

    • У. стук.
    • Умоўнае месца.
  2. Які мае сілу толькі пры якіх-н. умовах.

    • Умоўнае асуджэнне.
    • Прыгавораны ўмоўна (прысл.).
    • Умоўная згода.
    • У. рэфлекс (выпрацаваны пад уплывам пэўных умоў).
  3. Які не існуе на самой справе, яўны або сімвалічны.

    • Умоўная мяжа.
    • Умоўныя дэкарацыі.
  4. У граматыцы: які ўтрымлівае ў сабе значэнне ўмовы (у 1 знач.).

    • У. сказ.
    • У. лад дзеяслова.
    • У. злучнік.

|| наз. умоўнасць, .

умоўчаць, ; зак.

Знарок не сказаць пра што-н.

  • У. пра самае галоўнае.
  • Не магу ў. аб чым-н. або што-н. (павінен сказаць).

|| незак. умоўчваць, .