умова, , ж.

  1. Акалічнасць, ад якой што-н. залежыць.

    • Гэта магчыма пры адной умове.
  2. Патрабаванне, якое прад’яўляецца адным з дагаворных бакоў.

    • Назавіце вашу ўмову.
    • Умовы міру.
  3. Пісьмовая або вусная дамоўленасць, згода.

    • Выканаць умову.
    • Парушыць умову.
  4. мн. Правілы, устаноўленыя ў якой-н. галіне дзейнасці, жыцця.

    • Умовы карыстання электрычнымі прыборамі.
  5. мн. Абставіны, у якіх працякае або пры якіх адбываецца што-н.

    • Кліматычныя ўмовы.
    • Жыллёвыя ўмовы.
    • Падрыхтоўка прадпрыемства да работы ў зімовых умовах.
    • Праца ў добрых умовах.
    • Для спецыялістаў — усе ўмовы (г. зн. добрыя ўмовы для жыцця; разм.).
  6. Даныя, патрабаванні, з якіх неабходна зыходзіць.

    • Умовы доследу.

  • Пры ўмове чаго, у знач. прыназоўніка з Р — пры залежнасці ад чаго-н., абумоўленасці чым-н.

    • Гэта можна выканаць пры ўмове добрага надвор’я.
  • Ва ўмовах чаго, у знач. прыназоўніка — пры наяўнасці чаго-н. навакольнага, спадарожнага.

    • Працаваць ва ўмовах пастаяннага напружання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)