умацавацца, ; зак.

  1. Стаць больш моцным, устойлівым.

    • Бераг умацаваўся.
    • Перасаджанае дрэва ўмацавалася ў новым грунце.
  2. Размясціцца, стварыўшы сабе абарончыя збудаванні.

    • Часць умацавалася на новым месцы.
  3. Стаць больш моцным, здаровым, трывалым.

    • Нервы ўмацаваліся.
    • Здароўе ўмацавалася.
    • Яго становішча ўмацавалася.
  4. перан. Стаць цвёрдым, устойлівым, усталявацца, устанавіцца.

    • Калгасы ўмацаваліся.

|| незак. умацоўвацца, .

|| наз. умацаванне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)