уматаць, ; зак.

  1. Абматаць, апавіць некалькі разоў.

    • У. пакунак шпагатам.
  2. Матаючы (ніткі) ў клубок, заматаць унутр што-н. пабочнае.

    • У. напарстак у клубок.
  3. Намотваючы, змясціць у чым-н., на чым-н.

    • Вялікага матка ў адзін клубок не ў.

|| незак. умотваць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)